Ян 6, 30-35 | Друк |
21.04.2015 03:00

«Не Майсей, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба»

У той час:

Народ сказаў Езусу: Які ж Ты зробіш цуд, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш? Айцы нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: Хлеб з неба даў ім есці.

Езус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба. Бо хлеб Божы ёсць той, які сыходзіць з неба і дае жыццё свету.

Тады сказалі Яму: Пане, давай нам заўсёды такі хлеб.

Езус адказаў ім: Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць.

 
© 2003-2026 Catholic.by