|
«Такая воля Айца Майго, каб кожны, хто бачыць Сына, меў жыццё вечнае»
У той час: Езус сказаў народу: Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць. Але Я сказаў вам: хоць вы і бачылі Мяне, але не верыце. Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, Я не адкіну, бо Я сышоў з неба не для таго, каб чыніць сваю волю, але волю таго, хто Мяне паслаў. А воля таго, хто паслаў Мяне, такая, каб з усяго, што Ён даў Мне, Я нічога не страціў, але каб уваскрасіў у апошні дзень. Бо такая воля Айца Майго, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыццё вечнае. І Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
|