|
11.05.2015 03:00 |
|
«Дух праўды будзе сведчыць пра Мяне»
У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі прыйдзе Суцяшальнік, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, які ад Айца паходзіць, Ён будзе сведчыць пра Мяне. Але і вы таксама будзеце сведчыць, бо вы ад пачатку са Мною. Я сказаў вам гэта, каб вы не зняверыліся. Будуць выганяць вас з сінагогаў. Але прыходзіць гадзіна, калі кожны, хто будзе вас забіваць, будзе думаць, што гэтым служыць Богу. Будуць так рабіць, бо не пазналі ні Айца, ні Мяне. Але Я сказаў вам пра гэта, каб вы, калі прыйдзе іх гадзіна, успомнілі, што Я сказаў вам пра іх.
|