Панядзелак — VІ Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 16, 11–15 Пан адкрыў яе сэрца, каб яна зважала на словы Паўла Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. Калі мы адплылі з Траады, прыбылі проста ў Саматракію, а на другі дзень у Неапаль, і адтуль у Філіппы, рымскую калонію, галоўны горад у той частцы Македоніі. У гэтым горадзе мы прабылі некалькі дзён. У суботні дзень выйшлі за браму да ракі, дзе звычайна адбывалася малітва. Сеўшы, мы размаўлялі з жанчынамі, якія сабраліся. І адна жанчына, па імені Лідзія, гандлярка пурпурам з горада Тыятыра, якая пакланялася Богу, таксама слухала. Пан адкрыў яе сэрца, каб яна зважала на словы Паўла. Калі ж яна ахрысцілася і дом яе, папрасіла, кажучы: Калі лічыце, што я верная Пану, увайдзіце ў дом мой і заставайцеся. І прымусіла нас. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 149, 1–2. 3–4. 5–6а і 9b (Р.: 4а) Рэфрэн: Спявайце Пану, бо народ свой любіць. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 3. Няхай праслаўляюць імя Ягонае ў танцы, * Рэфрэн: 5. Няхай усклікаюць святыя ў славе, * Ян 15, 26b. 27а Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Дух праўды будзе сведчыць пра Мяне, — кажа Пан, — і вы таксама будзеце сведчыць. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 26 — 16, 4а Дух праўды будзе сведчыць пра Мяне + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі прыйдзе Суцяшальнік, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, які ад Айца паходзіць, Ён будзе сведчыць пра Мяне. Але і вы таксама будзеце сведчыць, бо вы ад пачатку са Мною. Я сказаў вам гэта, каб вы не зняверыліся. Будуць выганяць вас з сінагогаў. Але прыходзіць гадзіна, калі кожны, хто будзе вас забіваць, будзе думаць, што гэтым служыць Богу. Будуць так рабіць, бо не пазналі ні Айца, ні Мяне. Але Я сказаў вам пра гэта, каб вы, калі прыйдзе іх гадзіна, успомнілі, што Я сказаў вам пра іх. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 26.04.2010 16:18 |