Спасланне Духа Святога |
Імша ў вігілію Гэтыя чытанні выкарыстоўваюцца на Імшы, якая цэлебруецца вечарам у суботу перад ці пасля І Нешпараў нядзелі Спаслання Духа Святога. ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 11, 1–9 Таму дадзена яму імя: Бабілён, бо там змяшаў Пан мову ўсёй зямлі Чытанне кнігі Быцця. На ўсёй зямлі была адна мова і аднолькавыя словы. Рушыўшы з усходу, людзі знайшлі ў зямлі Сэнаар раўніну і пасяліліся там. І сказалі адзін аднаму: Давайце наробім цэглы і абпалім агнём. І стала ў іх цэгла замест камянёў, а земляная смала замест вапны. І сказалі яны: Давайце збудуем сабе горад і вежу, вяршыня якой узнясецца да нябёсаў, і зробім сабе знак, каб не рассеяцца па паверхні ўсёй зямлі. І сышоў Пан паглядзець горад і вежу, што будавалі сыны чалавечыя. І сказаў Пан: Вось адзін народ і адна ва ўсіх мова; і вось што пачалі рабіць, і не адступяцца яны ад таго, што задумалі ўчыніць. Сыдзем жа і змяшаем там мову іхнюю, так каб адзін не разумеў мовы другога. І рассеяў іх Пан адтуль па паверхні ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад. Таму дадзена яму імя: Бабілён, бо там змяшаў Пан мову ўсёй зямлі, і адтуль рассеяў іх Пан па паверхні ўсёй зямлі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 104 (103), 1–2а. 24 і 35c. 27–28. 29bc–30 (Р.: пар. 30) Рэфрэн: Спашлі, Пане, свайго Духа і аднаві аблічча зямлі. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 24. Незлічоныя, Пане, Твае справы. * Рэфрэн: 27. Усе яны чакаюць, што Ты дасі ім есці ў свой час. * Рэфрэн: 29. Ты забіраеш іхні дух, і яны гінуць, * Рым 8, 22–27 Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Бо мы ведаем, што ўсё стварэнне разам стогне і пакутуе ажно да цяперашняга часу. І не толькі яно, але і мы самі, якія маем пачатак Духа, і мы ў сабе стогнем, чакаючы ўсынаўлення, выкуплення цела нашага. Бо мы ўратаваныя праз надзею. А надзея, калі нехта бачыць, не ёсць надзеяй. Бо, калі хто бачыць, навошта яму яшчэ спадзявацца? Але калі спадзяёмся на тое, чаго не бачым, тады чакаем цярпліва. Таксама і Дух дапамагае ў слабасцях нашых; бо мы не ведаем, аб чым трэба маліцца, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі. Той жа, хто даследуе сэрцы, ведае, якая думка ў Духа, бо Ён заступаецца за святых па волі Божай. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМнапоўні сэрцы сваіх верных і запалі ў іх агонь сваёй любові. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 7, 37–39 Пацякуць рэкі вады жывой + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У апошні вялікі дзень свята Езус стаў і, заклікаючы, сказаў: Хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е. Хто верыць ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісанні, з улоння пацякуць рэкі вады жывой. Гэта сказаў Ён пра Духа, якога павінны былі прыняць тыя, хто паверыў у Яго: бо яшчэ не было Духа Святога, таму што Езус яшчэ не ўславіўся. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 29.04.2010 13:41 |