Нядзеля Спаслання Духа Святога |
Імша ўдзень ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 2, 1–11 Напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе былі разам на адным месцы. І раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе сядзелі яны. І з’явіліся ім языкі падзеленыя, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць. Былі ў Ерузалеме юдэі, людзі пабожныя з усякага народу пад небам. Калі ўзняўся шум гэты, сабралася мноства людзей, і захвалявалася, бо кожны чуў іх, што яны гавораць на ягонай мове. І бянтэжыліся і дзівавалі, кажучы: Ці ж усе тыя, хто гаворыць, не галілейцы? Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся. Парфяне і мідзяне, і эламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Азіі, Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, сумежных з Кірынеяй, ды прыезджыя рымляне, юдэі і празеліты, крыцяне і арабы, – мы чуем, што яны гавораць нашымі мовамі пра вялікія справы Божыя? Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 104 (103), 1аb і 24аc. 29bc–30. 31 і 34 (Р.: пар. 30) Рэфрэн: Спашлі, Пане, свайго Духа і аднаві аблічча зямлі. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 29. Ты забіраеш іхні дух, і яны гінуць, * Рэфрэн: 31. Няхай слава Пана трывае навекі, * 1 Кар 12, 3b–7. 12–13 Усе мы адным Духам ахрышчаныя Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Ніхто не можа сказаць «Езус — Пан», калі не будзе ў Духу Святым. Але кожнаму даецца праяўленне Духа на карысць. Як цела адно, але мае многа членаў, якія, хоць іх шмат, складаюць адно цела, так і Хрыстус. Бо ўсе мы адным Духам ахрышчаныя ў адно цела, юдэі ці грэкі, нявольнікі ці свабодныя, і ўсе напоены адным Духам. Гэта слова Божае. аСЕКВЕНЦЫЯ1. Божа, Дух Святы, прыйдзі і нябеснага спашлі 2. Суцяшыцель сэрц людскіх, 3. О Святло шчаслівае, ў сэрцаў глыб ўніклівае, 4. Што нячыста ў нас, абмый, 5. Дай Тваім жа верным, Божай ласкі пэўным, напоўні сэрцы сваіх верных і запалі ў іх агонь сваёй любові. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 20, 19–23 Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас, прыміце Духа Святога + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 29.04.2010 14:51 |