Пятніца — VII Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 25, 13b–21 Павел сцвярджае пра памерлага Езуса, што Ён жывы Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Кароль Агрыпа і Бэрэніка прыбылі ў Цэзарэю прывітаць Фэста. Паколькі яны прабылі там шмат дзён, Фэст растлумачыў справу Паўла каралю, кажучы: Фелікс пакінуў у вязніцы аднаго чалавека. Калі я быў у Ерузалеме, першасвятары і старэйшыны Ізраэля падалі супраць яго скаргу, патрабуючы асуджэння. Я адказаў ім, што рымляне не маюць звычаю асуджаць каго-небудзь на смерць, пакуль абвінавачаны не стане перад абвінаваўцамі і не атрымае магчымасці бараніцца ад закідаў. Калі яны прыйшлі сюды, то я не марудзіў, але ў наступны дзень сеў у трыбунале і загадаў прывесці таго чалавека. Абвінаваўцы сталі вакол яго, але не ўнеслі супраць ніякага абвінавачвання ў тых злачынствах, якія я падазраваў. Яны спрачаліся з ім пра іх веру і пра нейкага памерлага Езуса, пра якога Павел сцвярджае, што Ён жывы. Не ведаючы, як вырашаць такія справы, я спытаўся ў яго, ці не хоча ён пайсці ў Ерузалем і там судзіцца за гэта. Калі ж Павел пажадаў, каб яго справу разглядаў Аўгуст, я загадаў сцерагчы яго, пакуль не адпраўлю да цэзара. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 11–12. 19–20аb (Р.: 19а) Рэфрэн: Пан паставіў трон свой на нябёсах. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 11. Бо, як высока ўзносіцца неба над зямлёю, * Рэфрэн: 19. Пан паставіў трон свой на нябёсах, * Ян 14, 26 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Дух Святы навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 21, 15–19 Пасі ягнят Маіх, пасі авечак Маіх + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Калі Езус з’явіўся cваім вучням і снедаў разам з імі, сказаў Сымону Пятру: Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны? Той адказаў Яму: Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Езус кажа яму: Пасі ягнят Маіх. Зноў кажа яму другі раз: Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне? Ён адказаў: Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе? Езус кажа яму: Пасі авечак Маіх. І кажа яму трэці раз: Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне? Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго “ці любіш ты Мяне?”, і сказаў: Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Езус кажа яму: Пасі авечак Маіх. Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў маладзейшы, то падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў. Калі ж састарышся, то выцягнеш рукі свае і іншы падпяража і павядзе, куды не хочаш. А гаварыў так, каб зазначыць, якой смерцю той уславіць Бога. І пасля гэтых слоў, кажа яму: Ідзі за Мной! Гэта слова Пана. |
Адноўлена 29.04.2010 13:03 |