Серада — VII Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 20, 28–38 Даручаю вас Богу, які можа збудаваць і даць спадчыну Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Павел сказаў старэйшым Касцёла ў Эфесе: Пільнуйце сябе і ўвесь статак, у якім Дух Святы паставіў вас біскупамі, каб вы пасвілі Касцёл Божы, які Ён прыдбаў уласнай крывёй. Ведаю, што пасля майго адыходу ўвойдуць да вас ваўкі лютыя, якія не пашкадуюць статка. І з вас саміх паўстануць людзі, якія будуць казаць падступна, каб пацягнуць за сабою вучняў. Таму чувайце, памятаючы, што я тры гады ўдзень і ўначы не пераставаў вучыць кожнага з вас са слязьмі. А сёння даручаю вас Богу і слову Ягонай ласкі, які можа збудаваць і даць спадчыну між усіх асвечаных. Ні срэбра, ні золата, ні вопраткі я ні ад кога не пажадаў. Самі ведаеце, што гэтыя рукі служылі патрэбам маім і тых, хто быў са мною. Ва ўсім я паказаў вам, што, так працуючы, трэба дапамагаць слабым, памятаючы словы Пана Езуса, якія Ён сказаў: Больш шчасця ў тым, каб даваць, чым у тым, каб браць. І сказаўшы гэта, ён укленчыў і маліўся разам з усімі імі. Тады ўсе ўзнялі вялікі плач і, падаючы Паўлу на шыю, цалавалі яго. Найбольш смуткавалі з-за слова, якое ён сказаў, што ўжо не ўбачаць аблічча ягонага. І праводзілі яго да карабля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 68 (67), 29–30. 33–35а. 35b і 36c (Р.: 33а) Рэфрэн: Валадарствы зямлі, спявайце Богу. 29. Пашлі, о Божа, Тваю сілу, * Рэфрэн: 33. Валадарствы зямлі, спявайце Богу, праслаўляйце Пана, * Рэфрэн: Над Ізраэлем * Рэфрэн: пар. Ян 17, 17b.a Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Слова Тваё, Пане, ёсць праўда, асвяці нас у праўдзе. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 17, 11b–19 Каб яны былі адно, як і Мы + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. Я збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне. А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць. Я даў ім слова Тваё, і свет узненавідзеў іх, бо яны не са свету, як і Я не са свету. Не прашу, каб Ты ўзяў іх са свету, але каб захаваў іх ад злога. Яны не са свету, як і Я не са свету. Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё — гэта праўда. Як Ты паслаў Мяне ў свет, так і Я паслаў іх у свет. І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвечаныя ў праўдзе. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 29.04.2010 12:38 |