|
«Вось мы падымаемся ў Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены»
У той час: Калі вучні былі ў дарозе і падымаліся ў Ерузалем, Езус ішоў наперадзе іх. Яны ж дзівіліся, а тыя, хто ішоў за Ім, былі спалоханыя. Ён зноў узяў Дванаццаць і пачаў казаць ім пра тое, што павінна з Ім здарыцца: Вось мы падымаемся ў Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам, і яны асудзяць Яго на смерць, і аддадуць Яго язычнікам. І будуць здзекавацца з Яго, аплёўваць Яго і бічаваць Яго, і заб’юць Яго, а на трэці дзень Ён уваскрэсне. Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Зэбэдэя, і сказалі: Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім. Ён адказаў ім: Што хочаце, каб Я зрабіў вам? Яны сказалі Яму: Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе ў славе Тваёй. Але Езус сказаў ім: Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я п’ю, і прыняць хрост, якім Я ахрышчаны? Яны адказалі: Можам. А Езус сказаў ім: Келіх, які Я п’ю, будзеце піць, і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але даць сесці праваруч і леваруч Мяне — не ад Мяне залежыць, а каму прыгатавана...
|