Мк 10, 17–27 | Друк |
25.05.2015 03:00

«Прадай усё, што маеш, і ідзі за Мною»

У той час:

 

Калі Езус вырушыў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўнік добры, што мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?

Езус сказаў яму: Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Ты ведаеш запаведзі: не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы ілжыва, не ашуквай, шануй бацьку свайго і маці.

А той сказаў Яму ў адказ: Настаўнік, усё гэта я захоўваў з маладосці сваёй.

Езус, паглядзеўшы на яго, умілаваў яго і сказаў: Табе нестае аднаго: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Тады прыходзь і ідзі за Мною...

 
© 2003-2026 Catholic.by