Лк 9, 23-26 | Друк |
05.02.2016 03:00

«Хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго»

У той час:

Езус сказаў усім: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. Бо, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго. А хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго.

Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а сябе самога загубіць ці пашкодзіць сабе?

Хто ж будзе саромецца Маіх слоў, таго і Сын Чалавечы будзе саромецца, калі прыйдзе ў славе сваёй, Айца і святых анёлаў...

 
© 2003-2026 Catholic.by