Лк 24, 1-12 | Друк |
26.03.2016 03:00

«Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых?»

У першы дзень тыдня, на досвітку, жанчыны прыйшлі да магілы, несучы прыгатаваныя пахучыя алеі. І ўбачылі камень адсунуты ад магілы. Але, увайшоўшы, не знайшлі цела Пана Езуса. Калі яны стаялі ў разгубленасці, раптам з’явіліся перад імі два мужчыны ў бліскучым адзенні. Напалоханыя жанчыны схілілі твары свае да зямлі, а тыя сказалі ім: Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос. Успомніце, як Ён сказаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі: Сын Чалавечы павінен быць выданы ў рукі грэшнікаў і ўкрыжаваны, але на трэці дзень уваскрэсне. І ўзгадалі яны словы Ягоныя, і вярнуліся ад магілы, і расказалі гэта ўсё Адзінаццаці і ўсім астатнім. Гэта былі Марыя Магдалена, Яна і Марыя Якубава; ды іншыя, што былі з імі, казалі пра гэта Апосталам. Але словы гэтыя здаліся ім пустымі, і не верылі ім.       

Пётр жа ўстаў і пабег да магілы, і, зазірнуўшы, убачыў там толькі палотны. І вярнуўся да сябе, здзіўляючыся таму, што  сталася.

 
© 2003-2026 Catholic.by