Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца канцэрт у абарону жыцця
Анонсы
13.02.2012 12:29

19 лютага 2012 г. у мінскім праваслаўным прыходзе іконы Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасць» адбудзецца дабрачынны канцэрт у абарону жыцця «Немаўляткі». Арганізатар канцэрту — міжвузаўскі валанцёрскі атрад «Элейсон».

Канцэрт распачнецца ў 13 гадзін у Зімовым садзе навучальнага корпуса прыхода «Усіх смуткуючых Радасць». Уваход вольны.

Як паведамляе Sobor.by, у праграме канцэрту чакаецца мастацкае чытанне, выкананне аўтарскай песні пад гітару, мультымедыйныя прэзентацыі. Вядучая канцэрту — Святлана Панкратава, аўтар тэлепраграмы «Навіны надвор’я» на нацыянальным канале «Беларусь-2». У выкананні ўдзельнікаў атраду «Элейсон» прагучаць песні Святланы Капыловай і іншых аўтараў. Некалькі сваіх песень выканаюць таксама протаіерэй Аляксей Клімаў і матушка Ірына Клімава.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме