Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Франчэско Коккапальмэрыё, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, узначаліць Імшу ў мінскай архікатэдры
Анонсы
18.11.2013 19:53

У канферэнцыі "Хрысціянская антрапалогія перад выклікам сучаснасці", якая праходзіць у Мінску з 17 па 19 лістапада, прыме ўдзел старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў кардынал Франчэско Коккапальмэрыё, які паўнамоцна прадстаўляе Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству. 19 лістапада кардынал узначаліць Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

Імша пачнецца ў 18.30.

Да ўдзелу ў літургіі запрашаецца духавенства, кансэкраваныя асобы і вернікі.

Міжнародная міжканфесійная канферэнцыя "Хрысціянская антрапалогія перад выклікам сучаснасці" арганізавана Інстытутам рэлігійнага дыялога і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы, Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству, міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мятода і Кірыла». Яна з’яўляецца восьмай па ліку ў серыі міжканфесійных і міжрэлігійных форумаў, якія праводзяць у Беларусі сумесна праваслаўныя і каталіцкія арганізацыі.

Кардынал Коккапальмэрыё выступіць на канферэнцыі 19 лістапада.

(AG)

 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.