Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гендэр як таталітарная ідэалогія
Усяго патроху
08.07.2013 12:41

Сучасны свет з кожным годам вымушаны адказваць на ўсё новыя і новыя выклікі. Мы часта чуем пра маршы за аднаполыя саюзы, барацьбу з гамафобіяй, акцыі феменістак. Але часта ведаем толькі пра вонкавае ў гэтых акцыях і маршах, не зусім паглыбляючыся ва ўнутранае. Вашай увазе прапануем інтэрв'ю часопіса «Niedziela» з кс. Дарыюшам Окам, які разважае пра ідэалогію гендэру. У чым сутнасць гэтай з'явы і якая пазіцыя Касцёла адносна яе?

Ксёндз Дарыюш Ока — доктар факультэта філасофіі Папскага ўніверсітэта Яна Паўла II ў Кракаве. Ужо 16 гадоў ён з'яўляецца душпастырам студэнтаў і службы аховы здароўя Кракаўская архідыяцэзіі.

Са святаром для часопіса Niedziela гутарыць журналістка Ганна Ціхаблазінска.

— У медыйнай прасторы ўсё часцей з’яўляюцца тэрміны: гендэр, ідэалогія гендэру, таталітарызм гендэру. Што яны азначаюць?

— Трэба гаварыць не толькі пра філасофію гендэру, але і пра ідэалогію. Філасофія — накірунак, які шукае праўду і дабро, а ідэалогія — гэта спосаб барацьбы за свае інтарэсы, нават коштам праўды і дабра.  Назва «гендэр» паходзіць ад англійскага слова «gender», што абазначала граматычнае вызначэнне роду. Сёння гэтае слова ўжываюць для абазначэння полу ў сферы культуры. Гэта азначае, што галоўная аксіёма гэтай ідэалогіі: наш пол перадусім акрэслены не біялагічна, але праз культуру (у працэсе выхавання): мы не нараджаемся мужчынам або жанчынай, але становімся такімі пасля нараджэння. Калі нават такая адназначная рэч, як наш пол, павінна фарміравацца дзякуючы культуры і можа стаць пытаннем дамоўленасці, то і ўсё астатняе можна фарміраваць такім чынам.

 


 

— Што знаходзіцца ў аснове такіх здагадак і чаму яны небяспечныя?

— Духоўныя пазіцыі творцаў гендэр-ідэалогіі. Перадусім яны атэісты. Атэізм будуецца на фундаментальнай, ілжывай падставе неіснавання Бога і таму памылкова разумее чалавецтва і свет. Гэта так, калі б дзіця, якое знаходзіцца ў лоне маці, сцвердзіла, што яго маці не існуе. Гэта вялікая памылка і таму мае свае вялікія вынікі. Самыя вялікія культурныя і гаспадарчыя памылкі здзяйснялі атэісты. На рахунку нацызму каля 50 млн. ахвяраў, на рахунку камунізму 150 млн. Гэта вынік усіх рэвалюцый і іншых грамадскіх «эксперыментаў». Толькі знішчэнне багатых сялянскіх сем’яў у Расіі прывяло да 7 млн. ахвяраў, галадамор на Украіне забраў каля 14 млн. людзей, культурная рэвалюцыя ў Кітаі забрала каля 40 млн. жыццяў.

Людзі, якія з’яўляюцца зацятымі ворагамі Бога, становяцца заўзятымі слугамі д’ябла. Цяпер, пасля столькіх прыкладаў злачынстваў, атэістам цяжка прыйсці да ўлады пры дапамозе класічнага марксізму. Але, як і ўсе людзі, яны хочуць мець свой светапогляд, сэнс; і калі просты марксізм не спаўняе гэтых функцый, яны прыдумваюць пэўную яго мутацыю — гендэрызм. Яны ствараюць ілюзію місіі ці службы, так, як некалі «дапамагалі» сялянам і рабочаму класу, цяпер дапамагаюць людзям з адметнымі сексуальнымі схільнасцямі.  

— Чаму так шмат гавораць пра секс, так моцна канцэнтруюцца на ім?

— Гэта таксама тыпова для атэізму. Сексуальнасць — адна з самых моцных сілаў нашай цялеснасці, таму яе пераацэньваюць, бязвольнае падпарадкаванне каханню, аддзяляючы яго ад адказнасці, вядзе да зняволення. Часта атэісты становяцца сексуальнымі маньякамі, сексаголікамі і такую сваю паставу хочуць навязаць грамадству.  

— Ці ёсць іншыя крыніцы гэтай ідэалогіі?

— Так. Як мінімум тры. Гэта гомасексуалы. Таксама фанатычныя феміністкі (часта лесбіянкі), якія ў рамках «вызвалення» жанчын прагнуць іх звольніць ад мацярынства, дзяцей, сужэнства і мужчын. Пасля «вайны класаў» яны абвяшчаюць «вайну палоў». Аднак нянавісць і прагненне помсты ніколі не прыносяць нічога добрага.

— Якая ж трэцяя крыніца?

— Ідэалогію гендэру падтрымліваюць усе ворагі Бога і рэлігіі, асабліва ворагі хрысціянства, юдаізму, ісламу. Значная частка — гэта масоны, многія з іх валодаюць вялікімі грашыма інвестуюць іх у кантрацэпцыю, аборты і прапаганду ідэалогіі гендэру.  асноўны ўхілна тым, каб было больш сексу, але мінімум дзяцей. Людзьмі, апантанымі сексуальнасцю, значна прасцей маніпуляваць. Ідэалогію гендэру немагчыма паяднаць з хрысціянствам. Або адно, або другое.

Можна казаць пра абсалютную пагрозу гэтай ідэалогіі?

— Можна казаць пра гендэртаталітарызм, людзі, якія вызнаюць гэтую ідэалогію, прагнуць улады і хочуць усіх ашчаслівіць насільна. Яны лічаць людзей толькі больш інтэлігентнымі за жывёлаў. А ў жывёльным свеце мацнейшыя забіваюць слабейшых. Такое апраўданне ўсім злачынствам… Святы Айцец, калі быў яшчэ Прымасам Аргенціны, папярэджваў, каб не быць наіўнымі і разумець, што гендэр — твор шатана.

— Як абараніцца перад гендэр-ідэалогіяй?

— Перадусім трэба рэагаваць спакойна. Людзі, якія памыляюцца, таксама патрабуюць зразумення свайго існавання, таму і выдумляюць чарговыя тэорыі. Яны патрабуюць растлумачыць сваю тэафобію, хрыстафобію, гетэрафобію. Каб быць больш упэўненымі ў сабе, навязваюць сваё разуменне іншым. Так было з нацызмам, камунізмам. Але гісторыя паказвае, што адбываецца з такімі сістэмамі… Трэба ўсвядоміць сабе, што ўсё, што падае гендэр, трэба разумець наадварот. Калі сёння мас-медыя так моцна рэкламуюць аднаполыя стасункі і з нянавісцю накідваюцца на Касцёл, трэба чытаць вартасныя, хрысціянскія выданні. Трэба быць крытычным, шукаючы праўду.

— Асаблівай тэрыторыяй барацьбы стала школа…

— Taк. Прыхільнікі гендэру прагнуць увесці ў школы  сексуальнае выхаванне згодна са сваёй праграмай. У іх падручніках няма слоў «мама», «бацька», «сужэнства», «вернасць», іх замяняюць на словы: «адзін з бацькоў (A або B)», «партнёры на пэўны час»… Каханне зводзіцца выключна  да фізіялогіі, рэкламуецца секс без абмежаванняў. Я жыў у заходніх краінах каля 10 гадоў. Напрыклад у Германіі, гэта выглядае так: 12-гадовых дзяўчынак змушаюць на штучныя пенісы нацягваць прэзерватывы, а потым ацэньваць іх смак. Бацькі, калі не дазволяць дзіцяці пайсці на такую лекцыю, могуць нават трапіць у вязніцу ці пазбавіцца бацькоўскіх правоў. Гэта рэалізацыя плану шатана: разбэшчванне і атэізацыя праз сексуалізацыю. Людзі, апантаныя сексам, хочуць, каб усе былі такмі ж. Такім чынам выхаваная моладзь будзе залежаць ад сексу і не зможа стварыць сужэнства і сям’ю. Увесці гендэрызм у школы — гэта як увесці ў школы парнаграфію. Гэта пагарджэнне годнасцю чалавека і яго правамі.  

— Плёны такіх дзеянняў ужо відавочныя?

— Так, перадусім гэта катастрафічная дэмаграфічная сітуацыя. Выхаваныя такім чынам людзі  імкнуцца да максімальнай прыемнасці падчас сексу, але не да нараджэння дзяцей. Дзіця становіцца непатрэбным баластам.  Адсюль — шмат партнёраў,  шмат венерычных захворванняў, шмат абортаў, мала сем’яў, мала дзяцей. Напрыклад, у Германіі на 100 пенсіянераў прыходзіцца толькі 60 дзяцей і 40 унукаў. У гэтай краіне каля 400 тысяч жанчын займаюцца прастытуцыяй. Еўропа нагадвае вялізны публічны дом, дзе няма месца для дзяцей.

— Як абараніць нашых дзяцей?

— Трэба іх бараніць з усіх сілаў. Нельга дапусціць прыхільнікаў гендэру у нашыя школы. Трэбы выхоўваць дзяцей-хрысціянаў. Удзельнічаць у рухах супраць гендэрызму. Напрыклад, у ЗША за лекцыі сексуальнага выхавання ў стылі гендэру можна трапіць у вязніцу за разбэшчванне ці сексуальнае дамаганне. У Германіі, дзякуючы пратэстам Габрыэлы Кубы, міністэрства адукацыі не выпусціла брашуру, у якой бацькоў схілялі да педафіліі адносна іх уласных дзяцей… З гэтай ідэалогіяй можна магацца і яе можна перамагчы, трэба толькі гэтага хацець. У Польшчы камунізм быў дастаткова слабым, дзякуючы веры. Бо чым больш у сэрцы веры, тым менш там месца для ідэалогіі. Між іншым, дзякуючы Касцёлу, у Польшчы распаўся камунізм. І мы маем права ганарыцца гэтым. Таму нашая вера — асаблівы дар для Еўропы.

— Гэта значыць: мы маем на чым будаваць надзею?

— Канешне. На ўсё трэба глядзець з Божай перспектывы. Кожнае зло ўсё ж такі слабейшае, чым сам Бог. Таму і гэтая ідэалогія распадзецца. Прыкласці да гэтага руку — наш радасны абавязак.

Ганна Ціхаблазінска, часопіс «Niedziela» (тэкст цалкам глядзіце тут)

Пераклад з польскай Людмілы Бурлевіч


 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.