Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цяжкія старонкі Святога Пісання
Калі ў вас ёсць пытанні, якія датычаць Святога Пісання, дасылайце іх на адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . У тэме ліста пазначце: «Цяжкія старонкі Бібліі».

Цяжкія старонкі Святога Пісання: Айцом называйце толькі Бога
23.06.2017 12:40

Раман з Мінска цікавіцца: «Чаму Хрыстус сказаў: “Вы ж не дазваляйце называць сябе “настаўнік”, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны”. Але ж мы ўжываем гэтыя словы?»

 
Правіны ці грахі: што маецца на ўвазе пад словамі «...і адпусці нам правіны нашыя» ў малітве «Ойча наш»?
24.05.2017 16:24

Яраслаў з Мінска задае пытанне: «Што маецца на ўвазе пад просьбай “і адпусці нам правіны нашыя” ў малітве “Ойча наш”, бо на розных мовах у гэтай малітве просяць аб адпушчэнні грахоў, правінаў, даўгоў. Што азначала гэтае слова ў арыгінале?»

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: па-габрэйску ці па-грэчаску чытаў Езус у сінагозе ў Назарэце?
07.05.2017 07:28

Сінаптычныя Евангеллі (агульная назва трох Евангелляў ад Мацвея, Марка і Лукі) расказваюць пра візіт Езуса Хрыста ў сінагогу Назарэта (Мц 13, 53-58; Мк 6, 1-6; Лк 4, 16-30). Паколькі гэтая тэрыторыя належала да т. зв. «Галілеі язычнікаў», у якой была распаўсюджана грэчаская культура, то некаторыя даследчыкі лічаць, што Езус у сінагозе чытаў менавіта грэчаскі тэкст з Кнігі прарока Ісаі. Іншымі словамі, існуе меркаванне, што ў часы Хрыста на Святой Зямлі ў некаторых сінагогах выкарыстоўвалася Септуагінта.

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: чаму Бог ахвяру ад Абэля прыняў, а ад Каіна — не?
05.04.2017 11:39

Сандра з Мінска цікавіцца: «Мяне заўсёды непакоіла пытанне пра Каіна і Абэля: чаму Бог на ахвяру аднаго паглядзеў, а на ахвяру іншага не. Неяк несправядліва атрымліваецца. Вядома, Каін пакрыўдзіўся. Дык няўжо Бог несправядлівы?»

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: у чым розніца «народа ізраэльскага» ад «народа габрэйскага»?
25.03.2017 09:56

Аляксандр задае наступнае пытанне: «У Бібліі сустракаюцца выразы “народ ізраэльскі” і “народ габрэйскі”. У чым іх розніца?» Сапраўды, чытаючы Святое Пісанне, а асабліва Стары Запавет, можна сустрэць два тэрміны: народ Ізраэля (даслоўна — «сыны Ізраэлевы») і народ габрэйскі («габрэі).

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: хто і калі павінен пакрываць галаву ў Касцёле?
10.03.2017 12:35

«Чаму напісанае ў Першым пасланні да Карынцянаў выконваецца ў касцёле часткова: мужчыны ў касцёле заўсёды з непакрытаю галавою, а жанчыны незаўсёды з пакрытаю галавою...»

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: калі прыйдзе Валадарства Божае?
03.03.2017 09:00

Дар’я з Мінска задае пытанне па ўрыўку з Евангелля паводле святога Марка, дзе Езус кажа вучням: «І сказаў ім: Сапраўды кажу вам: некаторыя з тых, хто тут стаіць, не спазнае смерці, пакуль не ўбачыць Валадарства Божага, якое прыйдзе ў моцы».

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: чаму Бог рабіў жорсткім сэрца фараона?
30.01.2017 14:51

Чаму, калі Майсей быў абраны вывесці народ з рабства, Бог увесь час рабіў жорсткім сэрца фараона? Ці можна было вызваліць народ ад такіх цяжкіх бедаў і смерці дзяцей?

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: грэх супраць Духа Святога не будзе адпушчаны ні ў гэтым веку, ні ў будучым?
21.01.2017 11:00

«Сапраўды, кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. Але хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, не будзе мець прабачэння ніколі, але будзе падлягаць вечнаму асуджэнню. Так сказаў, бо гаварылі пра Яго: Ён мае нячыстага духа» (Мк 3, 28–30).

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: чаму, калі жаніх спазняўся, то паснулі ўсе — і мудрыя, і неразумныя?
17.01.2017 08:54

«Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі» (Мц 25, 5). Прыпавесць пра дзесяць паннаў змяшчае ў сабе верш, які на першы погляд супярэчыць ідэі чування, пра якое чытач Евангелля паводле св. Мацвея разважаў крыху раней.

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: што азначае выраз «Маўчы! Бо нельга ўжываць імя Пана!»
09.01.2017 08:06

Чытач пад нікам Ben Binben задае пытанне: «Дапамажыце, калі ласка, з тлумачэннем урыўка з кнігі прарока Амоса (Ам 6, 10). Мне не зусім зразумела, што азначае выраз “Маўчы! Бо нельга ўжываць імя Пана!” у кантэксце дадзенага верша».

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: чаму Езус кажа пра тры дні і тры ночы, у той час як у грабніцы Ён быў толькі дзве ночы?
03.12.2016 07:15

Андрэй з Пастаў цікавіцца, чаму ў Евангеллі ад Мацвея (Мц 12, 40) Езус кажа пра тры дні і тры ночы, у той час як у грабніцы Ён быў толькі дзве ночы?

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: чаму Бог Старога Запавету прадстаўляецца ў Святым Пісанні жорсткім?
21.11.2016 11:33

Чытаючы Стары Запавет, сапраўды можна сустрэць вельмі цяжкія для разумення сцэны Божага гневу, асабліва ў адносінах да язычнікаў або нават да выбранага народа, калі той адыходзіць ад Божага закону. Пэўныя ўрыўкі Святога Пісання могуць нават шакаваць чалавека, але памылкай было б спрабаваць зразумець Бога толькі па некалькіх фрагментах Бібліі.

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: які пераклад Бібліі больш дакладны?
11.11.2016 14:44

Дар’я з Мінска задае пытанне: «Які пераклад больш дакладны? Бо чытаю па-беларуску ў Евангеллі паводле Марка: «Такога духа нельга выгнаць нічым, як толькі малітвай» (Мк 9, 29); а ў Бібліі па-руску ў гэтым месцы напісана: «Сей род не может выйти иначе, как от молитвы и поста»?

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: дзе знаходзіцца Эмаўс?
02.11.2016 12:02

Антон з Канстанцінава задае пытанне: Ніяк не магу зразумець, дзе знаходзіцца Эмаўс, у які ішлі вучні пасля ўваскрасення Езуса, і дзе яны пазналі Яго «пры ламанні хлеба»?

 


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.