Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Духоўныя асобы і сцэна: па слядах Крысціны Скучыі
Усяго патроху
30.10.2015 13:57

Іераманах Фоцій стаў удзельнікам чацвёртага сезона шоў “Голас” у Расіі, манах рэдэмптарыст Дам’ян Монтэс трапіў у іспанскі варыянт аднайменнай праграмы, а святар Роберт Галеа атрымаў чатыры “так” на аўстралійскім шоў „X-factor“.

Як ставіцца да новай тэндэнцыі, у якой духоўныя асобы ўсё часцей прымаюць удзел у свецкіх тэлевізійных шоў?

r

Тры, два, адзін – старт!

З таго часу, як італьянская манахіня Крысціна Скучыя перамагла ў праекце “Голас” на італьянскім тэлебачанні, удзел духоўных асобаў у тэлепраектах павялічыўся ўдвая. Адзін з яскравых прыкладаў – выступ на “Голасе” праваслаўнага манаха Фоція.

Насельнік Свята-Пафнуцьевага Бароўскага манастыра іераманах Фоцій (Мачалаў) з Калужскай вобласці Расіі дзеля ўдзелу ў конкурсе нават атрымаў неабходнае ў такіх справах благаслаўленне мітрапаліта.



Іераманах выканаў арыю Ленскага з оперы “Яўгеній Анегін” і развярнуў да сябе Грыгорыя Лепса.

Чытайце таксама:


“Мне вельмі хацелася трапіць да Аляксандра Градскага, але ён не павярнуўся. Думаю, у гэтым ёсць свой провід і лёс. Заўсёды абапіраюся на Божы провід ва ўсім, асабліва ў такіх пазаштатных сітуацыях”, – адзначыў пасля іераманах.

На сёння іераманах Фоцій паспяхова пераадолеў яшчэ адзін этап праграмы – спаборніцтва ў дуэтах.  



“Думаю, што пакуль законы шоў-бізнесу мяне мала датычаць, бо я не артыст, а ўсяго толькі тэлевізійны персанаж. Я не звязаны ніякімі жорсткімі абязацельствамі”, – каментуе свой удзел у шоў праваслаўны манах.

Іераманах не адзіны “духоўны” ўдзельнік свецкіх песенных шоў за апошні час. У іспанскай версіі шоў “Голас” сёлета прыняў удзел 29-гадовы рэдэмптарымт Дам’ян Монтэс. У Германіі пра сябе заявіў лютэранскі пастар Кірк Сміт, кіраўнік прыхадскога хору і бацька пяцярых дзяцей. А ў Аўстраліі сваім запалам гледачоў і журы на талент-шоў “X-factor” скарыў мальтыйскі святар Роберт Галеа.

;



Магчыма, прыйшоў час стварыць і для святароў, кансэкраваных асобаў свой асобны песенны праект? Нешта кшталту “Голас. Манахі”?
Нідэрландская кампанія “John de Mol”, якая і прыдумала папулярны сёння “Голас”, так, аднак, не лічыць. Ідэю падобнага праекта для духоўных асобаў яна ў свой час адхіліла. Але ці карыстаўся б ён попытам?

Штодзень на адрас кампаніі прыходзяць дзясяткі лістоў з прапановамі і ідэямі самых розных тэлепраектаў. Невядома, чым кіруюцца ў “John de Mol” пры зацвярджэнні новых праектаў, але, верагодна, не апошнюю ролю тут адыгрываюць тэлерэйтынгі. У ліку найбольш паспяховых тэлепрадуктаў “John de Mol” акрамя згаданага шоў “Голас” – рэаліці “Вялікі брат”, “За шклом”, “Апошні герой” і “Фабрыка зорак”.

“Манахіня-усмешка”: гісторыя Жанін Дэкерс

Поспех італьянскай манахіні Крысціны Скучыі быў не першым у сваім родзе. У 1963 годзе ў ТОП-10 музычных хіт-парадаў па ўсім свеце трапіла песня «Dominique» бельгійскай дамініканкі Люк-Габрыэль, зрабіўшы імя яе выканаўцы сусветнавядомым. Папулярнасць песні «Dominique» была нават большая, чым у песень Элвіса Прэслі і славутых "Бітлс".

 Адкрыць у новым акне Download (0Мб)

Жанін Дэкерс (імя да ўступлення ў манаскі ордэн) скончыла каталіцкую школу, была актыўнай скаўткай і вельмі любіла спяваць. Нават у кляштары з ёй заўсёды была гітара.

REPORTERS

Спеў Жанін вельмі любілі ў кляштары. Праз нейкі час яго вырашана было нават запісаць на пласцінку. Даход ад пласцінкі павінен быў дапамагчы кляштару палепшыць фінансавае становішча.

Дамініканкі, аднак, і падумаць не маглі, што першая ж запісаная песня стане такой папулярнай! Песня «Dominique» стала сапраўдным хітом у ЗША, Канадзе, ПАР, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Нідэрландах, Германіі, Аўстраліі, Велікабрытаніі…
Жанін, якая ў свой час склала манаскае абяцанне ўбоства, нічога не атрымлівала ад продажу пласцінкі. Больш за тое, нават яе імя было схавана пад псеўданімам… Сярод прыхільнікаў яна была вядомая як «Сястра-усмешка».

Далейшы лёс манахіні склаўся даволі сумна. У Лёвенскім каталіцкім універсітэце, дзе Жанін вывучала тэалогію, яна сустрэла сяброўку дзяцінства і праз пэўны час вырашыла назаўсёды пакінуць кляштарныя сцены. Разам з сяброўкай Жанін адкрывае школу для дзяцей-аўтыстаў і працягвае выступаць на сцэне пад былым псеўданімам.

Але судовы працэс з гуказапісваючай фірмай, якая абвінаваціла яе ў парушэнні дамоўленасцяў аб ананімнасці, прыводзяць Жанін да дэпрэсіі. Цяжкі псіхалагічны стан і фінансавыя праблемы падштурхнулі яе да самагубства...

***

Іераманаху Фоцію 29 гадоў, з якіх 10 гадоў ён правёў у манастыры, дзе з’яўляецца рэгентам манастырскага хору. Іераманах вельмі ўсцешаны сваім удзелам у песенным шоў і так каментуе рэакцыю свайго акружэння:

“Настаяцелі і брація ўспрынялі маё рашэнне на дзіва добра і ўжо даюць станоўчую ацэнку сенсацыі. Малітоўна падтрымліваюе і мой духоўны айцец. Мая задача – не асаромець іх надзей і выйсці з конкурсу калі не з перамогай, то з незаплямленым гонарам і годнасцю”, – разважае іераманах.

Шоу Голос покорил калужский монах: своим пением он заставил Лепса обернуться

Адначасова ён дадае, што разумее тых, хто выступае з крытыкай:

“Я станоўча стаўлюся да любой крытыкі і быў гатовы, ідучы на гэты крок, да размоў, што манаху трэба толькі маліцца, а не песні спяваць, і няма чаго ўдзельнічаць яму ў забаўляльным шоў, – дадае іераманах Фоцій. – Але мне ўсё адно здаецца, што многія зразумеюць, што бацюшка выйшаў на сцэну не таму, што гэта грэх, а таму, што ў яго ёсць здольнасці, якімі можна падзяліцца”.

“Дарога сцеліцца пад нагамі таго, хто ідзе. Я больш за ўсё ў гэтым праекце абапіраюся на Божую волю. Галоўнае – не забыцца, што ўсё не ў тваёй моцы, а ў Божых руках. Думаю, што сам факт майго выхаду на такую пляцоўку ўжо з’яўляецца місіянерскім крокам, нягледзячы на ўсю яго беспрэцэндэнтнасць”, – заключае іераманах.

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.