Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Быць самім сабой
Публіцыстычная старонка кс. Андрэя Рылкі
20.11.2008 15:00

«Кім ты будзеш, калі вырасцеш?» — часта пытаюцца дарослыя ў малога дзіцяці. «Кім мне быць?» — пытаецца малады чалавек, заканчваючы школу. «Якім я павінен быць?» — пытаецца дарослы чалавек і хрысціянін. «Будзь сабой!» — гучыць часта адказ, які міжволі нараджае пытанне: а што значыць «быць сабой»?

Ва ўсіх сферах жыцця чалавек найчасцей кіруецца сваім уласным або чужым вопытам. Дарослыя імкнуцца перадаць падрастаючаму пакаленню свой досвед жыцця, веры, працы. Аднак гэты дар вопыту можа ператварыцца ва ўжо падрыхтаваны шаблон, праект жыцця дзіцяці. Тады гучаць выразы тыпу: «Маё дзіця будзе...» і да т. п. Спакусе вырашаць лёс чалавека могуць паддацца бацькі, настаўнікі, псіхолагі, сябры і іншыя добразычліўцы. Падлеткі часта становяцца ахвярай цэлай кампаніі праектаў іх жыцця, якія канкурыруюць паміж сабою. Усе «дабрадзеі-праектанты» імкнуцца «дапамагчы» дзіцяці забяспечыць яго шчаслівую будучыню. У практыцы гэта выражаецца ў штодзённым 10-гадзінным «бамбардаванні» дзіцяці ўсім, на што толькі хапае фантазіі дарослых, пачынаючы з музычнай школы і заканчваючы секцыяй дзюдо.

Часта дарослыя так захапляюцца гэтым змаганнем за шчаслівую будучыню дзіцяці, што забываюца пра найбольш важнае пытанне: што сапраўды робіць чалавека шчаслівым? Добрая прафесія? Але ёсць шмат людзей з добрай прафесіяй і адукацыяй, якія адчуваюць сябе няшчаснымі. Багацце? Але ёсць шмат багатых і ў той жа час няшчасных людзей. Фізічнае здароўе? Але ёсць шмат людзей здаровых, якія, аднак, таксама не ведаюць шчасця. Застаецца толькі адзін адказ: шчасце — гэта, хутчэй, стан духа, а не цела. Няма людзей, якія ў выдатным стане духа былі б няшчаснымі.

Якое месца ў выхаванні дзіцяці ці ў асабістым жыцці дарослага чалавека займае клопат аб духоўным развіцці? Адказ на гэтае пытанне — гэта адказ на пытанне пра клопат аб рэальным шчасці чалавека. Калі б дарослыя католікі разумелі, наколькі жыццёвы поспех чалавека залежыць ад яго ўнутранага стану, то не шкадавалі б ні сродкаў, ні часу на духоўнае выхаванне дзяцей. Тады не было б сітуацыі, калі дзеці, напрыклад, маюць час на секцыю па пляценні саломкі, але не маюць часу прыйсці на заняткі па рэлігіі ці наведаць касцёл. Без духоўнасці можна выхаваць умеласць, але ніколі — свядомасць.

Калі чалавек не ўлічвае фактару Бога ў выхаванні, то ён прысвойвае сабе ролю Творцы, няўмела і беззваротна праектуючы лёс жывой асобы! Але ж Бог прадбачыў для кожнага чалавека ўнікальны жыццёвы шлях, а не нейкі шаблон. Кожная асоба мае ўжо гатовы патэнцыял, умелая актуалізацыя якога забяспечвае яму шчаслівае жыццё. І ніхто, акрамя Аўтара чалавека, не зможа яму дапамагчы адкрыць свой патэнцыял і знайсці найбольш адпаведны спосаб яго рэалізацыі. Чалавек, які ведае і лічыцца з гэтым у жыцці, ужо знайшоў адказ на пытанне: кім быць і што значыць «быць сабой».

Кс. Андрэй Рылка

» Каментарыі (23)
1Каментарый
  17.11.2008 г. 11:57Аўтар: Zmicer
Вельмі добрая тэма, якая хвалюе мяне штодня. Я студэнт, накірунак, дзе вучыцца, выбіраў сам і не шкадую. Але пытанне: «Быць самім сабой» для мяне актуальна штодня, і тут справа не прафесіі і нават не майго будучага жыцця, а праблема жыцця штодзённага, бо я не ведаю, які я на самой справе: у адных абставінах — адзін, у іншых — другі. А які я насамрэч? Толькі Бог гэта ведае.
2Каментарый
  18.11.2008 г. 10:16Аўтар: Вольга
Усё гучыць вельмі правільна, але на справе часам атрымліваецца не вельмі. Калі бацькі жадаюць «зрабіць» са сваіх дзяцей такіх людзей, якія б былі ажыццяўленнем усіх няздзейсненых імі самімі намераў і жаданняў... Тады жыццё дзіцяці падобна да гульні, дзе ты толькі лялька, марыянетка. 
Хачу пажадаць маладым людзям не баяцца ісці за воляй Бога, нават калі яна супярэчыць волі бацькоў!
3Каментарый
  18.11.2008 г. 11:52Аўтар: Roma
А мой сын будзе футбалістам, і другі таксама :)) І будуць яны іграць за MANUN! Хацелася б, каб Бог падумаў на гэтую тэму :))
4Каментарый
  19.11.2008 г. 11:26Аўтар: Кацярына
А вось мой бацька жадае, каб я была лідэрам, але поўнасцю яму падпарадкоўвалася. Ён не бачыць ўва мне дарослага чалавека і часта гаворыць, што я павінна альбо не павінна рабіць... Але сваім прыкладам не вучыць. Дзесяць гадоў назад ён сілай прывёў мяне ў касцёл, і калі мне там спадабалася, выказаў думку, што Касцёл — не самае лепшае, што існуе ў жыцці...
5Каментарый
  19.11.2008 г. 11:28Аўтар: Кастусь Шыталь
Бацькі, вядома ж, любяць сваіх дзяцей. І хочуць, каб жыццё дзяцей было шчаслівым. А пад паняццем «шчасце» яны навязваюць дзецям тое, што самі разумеюць як шчасце: «мець шмат грошай і ўладкаваць сваё жыццё». Дзіця як асоба — са сваімі асаблівасцямі, здольнасцямі, талентамі — іх часта не надта цікавіць. Моладзь, якая перасягае мяжу ў 18 год, часта баіцца пайсці насуперак меркаванню бацькоў.  
Мне таксама давялося прайсці праз гэта. Спрэчка датычылася аднаго з базавых пытанняў, таму давялося шмат часу супрацьстаяць бацькам. Усё ж, не шкадую, бо толькі гэта адкрыла для мяне той жыццёвы шлях, які лічу для сябе найбольш вартым і карысным.
6Каментарый
  19.11.2008 г. 11:30Аўтар: Кастусь Шыталь
На маю думку, найбольш небяспечным са стэрэатыпаў, якія з моцным ціскам перадаюцца ад бацькоў дзецям, ёсць проста паранаідальны страх за свой матэрыяльны дабрабыт. Беларусы жывуць нібы ў акопах — студэнты баяцца выкладчыкаў, рабочыя — працадаўцаў, грамадзяне — улады. За імкненнем пазбегнуць праблем і непрыемнасцяў, асуджэння з боку атачэння раздушваецца і нішчыцца свабода асобы.  
Трэба аддаць павагу той моладзі, якая прысвячае сябе служэнню грамадству ў рэлігійнай, сацыяльнай, грамадскай, культурнай, палітычнай сферы. Сёння наша краіна патрабуе абуджэння — найперш культурнага і духоўнага, патрабуе ўсведамлення адказнасці саміх беларусаў за лёс народа. Але пачуццё любові да бліжняга і да Айчыны ў моладзі вельмі часта аказваецца пахаваным пад ціскам з боку старэйшага пакалення і гіпербалізаваным страхам: «А раптам з гэтага штосьці здарыцца...»
7Каментарый
  19.11.2008 г. 13:26Аўтар: Кс. Андрэй
Дзякую ўсім за цікавыя меркаванні. Аднак я хацеў бы звярнуць увагу на тое, што некаторыя маладыя людзі, вызваляючыся ад «праектаў» (у асабістым ці грамадскім жыцці), могуць быць ахвярамі чарговай маніпуляцыі. Дарослыя больш асцярожныя і вопытныя ў гэтых справах. Таму іх парады не можна разглядаць аднабакова, як нейкае насілле над свабодай маладых людзей. Недастатковасць вопыту заўсёды падштурхоўвае моладзь да пошуку аўтарытэта, якому можна было б давяраць. Хрысціянін — гэта не той, хто разбурае, але той, хто будуе на моцным фундаменце Евангелля. Гэта найлепшая праверка кожнага «праекта» і аўтарытэта. У святле хрысцінскага жыцця ніякае зло не можа схаваць свайго сапраўднага аблічча.
8":("
  19.11.2008 г. 15:33Аўтар: iРА
Шчасце, што ёсць веруючыя бацькі. 
А што казаць дзіцяци, якое да шасці год думала, што яго імя «Заткнись»?  
Якое эмацыйнае ўражанне перажывае выхавацелька, калі дзіця не хоча ісці да «чуть выпившей» маці? 
Што адказаць хлопчыку 4 год, які на прапанову намаляваць сваіх бацькоў мэтанакіравана замалёўвае паперу чорнай фарбай? 
Узгадваецца песня Дэльфіна — так, страшная па сваім змесце, жорсткая... але праўдзіва жыццёвая: 
«Дети решили драться, 
в слезах потеряв терпенье, 
с уродами расквитаться 
за первый свой день рожденья. 
Дети стали врагами 
нежных самцов и самок, 
душили их проводами 
от игровых приставок...» 
Як дапамагчы такім дзеткам хаця б «быць самім сабой», не кажучы ўжо аб тым, каб стаць Чалавекам.
9Каментарый
  19.11.2008 г. 17:18Аўтар: Света
А мне кажется, что именно мы не даем возможности людям быть самими собой, всячески подавляя их индивидуальность. Да, именно я, ты, он, она, они — мы с вами — постоянно препятствуем проявлению даже малейших, если так можно выразиться, отклонений от общественной нормы. Жалуясь на то, что наши родные, друзья, знакомые постоянно нам навязывают свое мнение, мы не обращаем внимания, как сами пытаемся доказать всем, что наше мнение и поведение есть эталон, на который другим стоило бы ровняться. Мы сами с трудом принимаем то, что идет в разрез с нашими убеждениями. Сами осуждаем тех, кто думает не так, как мы. Мы противимся тому, что кажется нам неправильным или нелепым. Забываем, что рядом такой же человек со своим мышлением и мировоззрением. Не поверю, если кто-то скажет: «Я себя веду не так, я никого не подавляю». Это я по себе сужу. Очень обрадуюсь, если когда-то встречусь с таким человеком! Действительно хотелось бы в этом ошибаться. То нам мешает, что кто-то одевается не так, то что...
10Каментарый
  19.11.2008 г. 17:18Аўтар: Света
... человек странно ведет себя, когда идет по улице и поет, то нас раздражает походка нашего соседа, то осуждаем выбор будущего супруга нашей сестры, то увлечения наших детей кажутся нам бестолковыми и бесполезными, то кто-то не так перекрестился в храме или не стал на колени… В общем, этот список бесконечен.
11Каментарый
  19.11.2008 г. 17:21Аўтар: Света
И почему я не умею радоваться тому, что кому-то нравятся все недостатки в другом, и он его считает самым лучшим, что у моего знакомого прикольный ирокез на голове, выкрашенный в яркие цвета, что молодой человек, зайдя в храм, не стал на колени, а просто сказал Богу «привет», что кто-то может, идя по улице, искренне улыбаться или бежать вприпрыжку, что кому-то нравится работать вахтером, и он не стремится к карьерному росту… и т. д. и т. п. Ведь на самом деле так классно, что мы все такие разные! Зато обалдеть какие интересные! Каждый человек неповторим! Он такой, и не надо его менять! Если Бог его создал таким, значит не просто так и вовсе не для того, чтоб я и ты лепили из него, словно из пластилина, куклу, которая нам нравится! Думаю, надо задуматься не только о том, что мешает мне быть самим собой и как с этим бороться, но и о том, что я не имею право мешать быть собой тому, кто рядом! Удачи!;)))
12Каментарый
  20.11.2008 г. 17:39Аўтар: Елена
К сожалению, мы часто хотим, чтобы нам дали возможность быть самими собой и не даем такой возможности другим. И все-таки, как быть с теми, для кого «быть самим собой» означает не обращать внимания на других...
13Каментарый
  21.11.2008 г. 13:20Аўтар: Злой_Гена
Кс. Андрей как-то неконкретно определил тему, что всё запуталось: кто-то воспринял «быть самим собой» в отношении профессии, кто-то в духовной сфере. 
Хотелось бы со Светой не согласиться. Да, Вы всё правильно подметили — и про ирокез, и про вахтёров. Но это всё какие-то положительные или внешние проявления «быть самим собой». А что делать лично мне, если я хочу дать по роже тупому некомпетентному начальнику, приехавшему с проверкой? Когда хочется вмазать пьяному подонку, который матерится при детях на весь автобус. Когда хочется расстрелять доктора, который не правильно поставил диагноз? Быть самим собой или сдержать свой «бытьсамимсобоевский» порыв?  
Я могу привести тысячу примеров, когда не нужно быть самим собой. Наша вера учит нас терпимости, прощать, любить людей, даже если это ущемляет наше эгоистическое желание быть самим собой. 
Этттттьььь...Злой_Гена пошёл в аптеку за успокоительным)))
14Каментарый
  21.11.2008 г. 14:46Аўтар: Кс. Андрэй
Шаноўны «Злой Гена». Калі хрысціянін чуе выраз «будзь самім сабой», то не можа гэта разумець у сэнсе «будзь тым, кім хочаш быць», але «будзь тым, якім цябе стварыў Бог». Для язычніка быць сабой — гэта быць кіраваным эмоцыямі, настроямі, уласнымі ўстаноўкамі ці шаблонамі акружэння. Хрысціянства заклікае чалавека «капаць глыбей». Каб быць сабой, трэба спачатку знайсці сябе. Чалавек — гэта не ком нерваў, жарсцяў, меркаванняў. Аўтар майго «я» — не я сам, але Бог. Усё, што мы бачым у сабе — гэта надбудова над тым нашым сапраўдным «я». Як пазнаць сябе сапраўднага? Тут трэба інтэнсіўнага кантакту з Богам, які адкрывае чалавеку яго самога. Ніхто лепш за Аўтара не ведае Яго твору. Пазнаванне сябе разам з Богам дапамагае зразумець, што грэх — гэта не чалавек, а толькі тупік, у якім ён заблытаўся. Навучыўшыся адрываць сапраўднае «я» ад бруду, у якім яно сядзіць, дапамагае хутчэй вызваліцца ад таго, што перашкаджае нам быць сапраўднымі, г. зн. такімі, якімі мы былі задуманыя Адвечным.
15"Offtop"
  24.11.2008 г. 11:30Аўтар: Stas
Ks. Andrej, pytanne ne pa temie: wiedaju szto josc niekalki zabaronienych Kasciolam muzycznych gurtou, chacielasia b dawiedacca nazwy gurtou i czamu jany zabaronieny, mienawita cikawic mianie Era i padobnyja gurty gothic tematyki.
16Каментарый
  24.11.2008 г. 12:44Аўтар: Света
Кс. Андрей, очень хорошо, что Вы со мной не согласны. Понимаю, что христианское мировоззрение иное. С уважением отнесусь к Вам, если в вышеописанных ситуациях поступите так, как учит нас «наша вера»(что тоже относительно, по-моему). А у меня нет такого фундамента в вере. И поступлю я иначе. И что мне теперь делать? Отвергнуть меня, отлучить от Церкви? Я не писала о том, что я такая хорошая и принимаю других такими, какие они есть. Я писала как раз о том, что мне хотелось бы быть такой! А что касается «всего лишь» внешних проявлений, то должна сказать, что во многих случаях это есть результат того, что человек переживает в своем сердце. Считаю, что иногда стоит и вмазать подонку, если он действительно заслужил и по-другому не понимает. Но не спешить поучать всех и в каждом случае. Может, не по-христиански, но так думаю.
17Каментарый
  25.11.2008 г. 10:39Аўтар: Света
Хотелось бы еще обсудить и вопрос, который был затронут в комментарии Елены: «как быть с теми, для кого „быть самим собой“ означает не обращать внимания на других». Думаю, так же как и со всеми остальными. По-моему, человек изначально по своей природе добрый и стремится к добру. Ведь он создан Любовью и с любовью;)))! А то, что кто-то сегодня оказался в наших глазах или в глазах всего общества подонком, так в этом мы с вами тоже виноваты. Мы «взрастили» в нем то низменное, что имеет внутри. А потом удивляемся, почему столько плохих людей. Да и кто сказал, что они плохие? Может, в глазах Бога они более достойны спасения, чем каждый из нас здесь высказывающих своё мнение. Знаю, что кто-то найдет противоречие в этих словах, прочитав мой предыдущий комментарий. Как у такого человека в душе могут «цвести цветы», когда наружу вылазит разная гадость. Сама ведь говорила, что то, что снаружи, есть результат того, что творится с ним внутри. Следовательно, и сердце его переполняет эта самая гадо
18Каментарый
  25.11.2008 г. 10:40Аўтар: Кс. Андрэй
Шаноўная Света. Я з Вамі згодзен, што ніхто не мае права змушаць чалавека кімсьці быць. Той, хто глыбей разумее рэчаіснасць, пачынае сам кіравацца пэўнымі нормамі. Калі б мы пачалі жыць па прынцыпу «вмазать подонку», то паўстае пытанне: а хто будзе акрэсліваць, каму «вмазать», а каму не? Каб не было суб’ектыўнасці і адноснасці, трэба адклікацца да абсалютнага. А абсалютнае разуменне магчымае толькі ў Бога. Жыццёвы выбар за намі: вера або абсурд суб’ектывізму. Кожны з нас свядома ці несвядома робіць свой выбар: або слухае прапаноў Бога, або замыкаецца ў свеце, дзе чалавек сам спрабуе будаваць, не ведаючы, што будуе. Таму ці не варта ўсё ж прыслухацца да Бога? Хрысціянства – гэта не толькі вера ў (існаванне) Бога, але вера Богу (давер Яго слову). Гэты жыццёвы шлях пратэставаны мільёнамі людзей на працягу вякоў, ён паспяховы (калі можна так выразіцца).  
Прабачце, але ў мяне складваецца ўражанне, што Вы, пратэстуючы супраць шаблонаў, не адарваліся ад шаблоннага мыслення аб хрысціянстве.
19Каментарый
  25.11.2008 г. 10:38Аўтар: Света
...гадость. Не думаю! Чаще всего человек таким способом пытается защитить себя или просто обратить на себя внимание!Так кто же тогда в этом виноват? Мы с вами! Лицемерно говорим, что не понимаем, чья в этом вина! НАША!!! Зачем нападаем на него?! Почему безразлично к нему относимся?!
20Каментарый
  25.11.2008 г. 10:42Аўтар: Света
Кс. Андрей, не за что извиняться. У Вас такое мнение. Не стану с Вами спорить. Здесь мы просто обсуждаем конкретную тему, каждый может высказаться. Если вы мне все разложите по полочкам, буду только благодарна. И если честно, я не то что не оторвалась от шаблонного мнения о христианстве, я вообще далека от понимания христианства в целом. И даже не уверена, что смогу понять когда-нибудь. И тем не мене верю в то, что Бог меня любит и такую;))) 
P.S. Мир Вашему сердцу:)))
21"Жыцце спрашчае..."
  04.12.2008 г. 10:27Аўтар: Уладзімір
Здаецца, бацькі лепяць з дзіцяці будучага больш-меньш прагрэсіўнага кадра, але гэта толькі фрагмент чалавека, яго працоўная функцыя. Касцел ухваляе чалавека, як слугу Бога. Між тым, прадпрыемству і заробку трэба сурагатная, функцыянальная фракцыя чалавека. З гэтага вынікае, што кадр выхоўвае кадра, авечка - авечку... Звычайная ратацыя. Таму для вытворчасці прадукцыйнай эканамічнай адзінкі чыннік Бога не патрэбен. Ен нават псуе справе кіравання. Кадр прадпрыемства ніколі не належыць сабе, але гэтай ахвярнасці патрабуе любая эканоміка, гэтага нават дамагаецца сям'я. Што з гэтага вынікае: Богу - Богава, а кесару - кесарава. Не трэба, як мне здаецца, выхаванне крыжаваць з Богам. Выхаванне наогул дрэнная справа, бо патрабуе методыкі... як стаць і быць эканамічнай адзінкай, часткай кадравага патэнцыялу. Что думаеце на гэты конт, шаноўны кс. Андрэй?
22Каментарый
  09.12.2008 г. 12:09Аўтар: Кс. Андрэй
Шаноўны Уладзімір. Выхаванне ў сутнасці не можа быць чымсьці дрэнным, а значыць — супярэчным Богу. Фундаментальнае пытанне зводзіцца тут да таго, хто можа вызначаць дабро і зло. Ці гэта будзе абмежаваны памылковасцю чалавечы розум, ці Бог (Абсалютны Розум і Дабро), што дае шанс на нейкую аб’ектыўнасць у вызначэнні дабра? Таму ў справе выхавання неабходна лічыцца з Божым намерам адносна чалавека. Рэалізацыя гэтага намеру немагчымая без развіцця чалавека як самасвядомай асобы. Думаю, не трэба даказваць, што нават у сферы вытворчасці чалавек-асоба заўсёды больш прадуктыўны, чым чалавек-зомбі. Кожная бязбожная методыка выхавання будзе дрэсіроўкай чалавека ў інструментальных мэтах. Хрысціянскае выхаванне імкнецца дапамагчы гарманічнаму развіццю самасвядомай асобы, якая будзе выконваць кожную працу непараўнальна лепей, чым бяздумны выканаўца задання. Таму не бачу канфлікту паміж вытворчымі і хрысціянскімі мэтамі асабістага і грамадскага жыцця чалавека.
23Каментарый
  23.12.2008 г. 17:13Аўтар: Андрчар
кс. Анрдрей Вы пишете: "Як пазнаць сябе сапраўднага? Тут трэба інтэнсіўнага кантакту з Богам, які адкрывае чалавеку яго самога. Ніхто лепш за Аўтара не ведае Яго твору"/ 
Я согласен и хочу познать себя, и пробовал несколько путей (в основном направляли меня в область психологии), а теперь я иду в направлении Бога (по крайней мере мне так кажется). И вот подошел я к вопросу. А что делать, если существующие для большинства верующих практики не приносят прогресса и даже кажется что становятся обыденными? А в обыденности нету дальнейшего движения к Богу, не получается интенсивного контакта. Что Вы вкладываете в это понятие (интенсивного контакта) ?  
Я конечно понимаю, что всё это сугубо индивидуально и тем не менее Ваше мнение?

 

tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.