Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Абяцанкі і нечаканкі
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч
04.01.2014 17:27

Абяцанкі на Новы год звычайна даюць дарослыя, а на прыемныя нечаканкі спадзяюцца дзеці. А можа, наадварот: Новы год абяцае дзецям падарункі, а дарослыя фармулююць жаданні, якія павінны нечакана збывацца ў наступным годзе.

Сёння Папа Францішак заклікае "зачэрпнуць з ясляў глыбокую радасць і супакой, што Езус прыносіць свету". Ці не гэтага мы так жадаем сабе і іншым? Але пачынаем толькі бегчы і завіхацца хутчэй, замест таго, каб прыйсці і зачэрпнуць. Парадокс.

Божае абяцанне споўнілася. Плён яго – шматкротны і незлічоны. Дзякуючы за год мінулы, шчыра прыгледзімся да нашых дасягненняў, выпрабуем нашыя абяцанні і падарункі – куды яны вядуць? Да глыбокай радасці ці павярхоўнай? Ці прыносяць сэрцу супакой? Не ўспомню зараз, хто мудра напісаў: "Супакой свету пачынаецца ў тваім сэрцы".

Няхай жа пачынаецца з Новым годам супакой, сапраўдная радасць, дабро і разуменне!

Тэрэса Клімовіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.