Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Археолагі знайшлі пячатку святой Еўфрасінні Полацкай
Рознае
01.06.2015 17:15

Старажытную актавую пячатку знайшлі археолагі падчас вывучэння фундаментаў Спаса-Прэабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, паведаміў сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Надпіс на пячатцы сведчыць, што яна належала святой Еўфрасінні (Прадславе) Полацкай - дачцэ віцебскага князя Святаслава Усяславіча, якая зышла ў кляштар і вяла актыўную асветніцкую дзейнасць, сказаў кіраўнік раскопак доктар гістарычных навук Дзяніс Дук.

Святая Еўфрасіння ўшаноўваецца як Апякунка Беларусі грэка-католікамі і праваслаўнымі. Па яе замове майстар Лазар Богша ў 1161 годзе зрабіў залаты настольны шасціканцовы крыж. Гэты крыж пазней стаў называцца крыжам Еўфрасінні Полацкай і стаў адным з галоўных сімвалаў Беларусі.

На працягу чатырох дзён, з 4 па 7 чэрвеня, артэфакт будзе знаходзіцца ў экспазіцыі Мастацкай галерэі Полацкага гісторыка-культурнага музея па адрасе вул. Стралецкая, 4А-4.

Аляксандр Гелагаеў, фота sb.by.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Рознае

31.05 11:34«Падарожжа дылетанта» ў вёску Раготна — беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў
19.01 14:10Запісам калыханкі «Ціхая ноч» звычайныя матулі павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем
17.01 10:59«Калядныя вечары на Залатой Горцы»: запіс канцэрта «Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў»
08.01 06:58Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне
06.01 00:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Сёмая адвэнтавая антыфона
25.12 06:15Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Пятая адвэнтавая антыфона
18.12 06:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Чацвёртая адвэнтавая антыфона
11.12 06:02Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Трэцяя адвэнтавая антыфона
06.12 09:43Перадкалядная акцыя місіі «Чыстае сэрца»: святы Мікалай дасылае віншаванні дзецям
04.12 07:09Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Другая адвэнтавая антыфона