Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пакіньма зручнае і звычайнае, каб спазнаць Міласэрнасць!
Рознае
04.10.2015 07:59

Сёння распачынаецца Тыдзень Міласэрнасці — час паяднання з Хрыстом у спаўненні Яго волі і ўчынкаў міласэрнасці да бліжніх.

Руплівая апосталка Божай Міласэрнасці, с. Фаўстына Кавальская, у сваіх дзённікавых запісах, якія рабіла з 1934 па 1938 гг., у апошнія і абцяжараныя хваробай часы свайго жыцця адзначала менавіта дзве ўмовы, якія ставіў перад ёй і да чаго заклікаў свет Езус:

"Захаваць давер (праз спаўненне Божай волі) і рабіць учынкі міласэрнасці да бліжніх".

Вось дзве ўмовы на гэты тыдзень, якія для кагосьці могуць быць новымі пастановамі, а для кагосьці заклікам да больш гарачага выканання прагі Божай любові да людзей, якая павінна праявіцца праз Таямніцу Міласэрнасці.

Каб прыгадаць, чым жыла св. Фаўстына Кавальская, гадавіна смерці якой адзначаецца 5 кастрычніка, варта не раз перагарнуць старонкі яе "Дзённіка", якія ў мінулым годзе з'явіліся і на беларускай мове.

Калісьці св. Яна Павел ІІ назваў гэты дзённік "Евангеллем Божай міласэрнасці, напісаным у перспектыве ХХ стагоддзя", напэўна ж, і ХХІ стагоддзя таксама.


Варта не раз сабе прыгадаць, што гэты тыдзень якраз такі для таго, каб праз практыку Божай Міласэрнасці аднавіць сваё рэлігійнае жыццё. Праз Божую Міласэрнасць, як праз хустку Веранікі, якая ацерла твар Езузу, у яе адважным учынку Міласэрнасці да Бога убачыць твары тых, хто патрабуе нашае любові і дапамогі сёння. І не спыняцца на ўбачаным!..

Фрагмент з "Дзённіка" 

Учынкі міласэрнасці патрабуюць адвагі. Учынкі міласэрнасці патрабуюць таго, каб мы выходзілі па-за межы сябе, па-за межы сваіх утульных, абсталяваных патрэбнымі і зручнымі людзьмі пакояў, выходзілі да тых, хто, мабыць, для нас зусім нязручны, але менавіта ён, а не хто іншы, найбольш патрабуе нашай увагі, нашай працы і нашага сэрца.

Пакіньма нашыя зручныя, звыклыя месцы, дзе ўсё загадзя вядома і стабільна, каб выйсці і па-сапраўднаму бачыць, чуць, заўважаць і быць чулымі да патрэбаў сучаснасці!

Свет патрабуе Міласэрнасці і міласэрных, бо і яны міласэрнасць спазнаюць!

Аксана Ючкавіч

 

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Рознае

31.05 11:34«Падарожжа дылетанта» ў вёску Раготна — беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў
19.01 14:10Запісам калыханкі «Ціхая ноч» звычайныя матулі павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем
17.01 10:59«Калядныя вечары на Залатой Горцы»: запіс канцэрта «Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў»
08.01 06:58Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне
06.01 00:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Сёмая адвэнтавая антыфона
25.12 06:15Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Пятая адвэнтавая антыфона
18.12 06:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Чацвёртая адвэнтавая антыфона
11.12 06:02Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Трэцяя адвэнтавая антыфона
06.12 09:43Перадкалядная акцыя місіі «Чыстае сэрца»: святы Мікалай дасылае віншаванні дзецям
04.12 07:09Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Другая адвэнтавая антыфона