Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч моліцца за кардынала Тарчызіо Бэртонэ ў Будславе
Юбілеі
01.07.2010 18:11

Сёння, 1 ліпеня 2010 г., Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ SDB адзначае 50-годдзе святарскага пасвячэння. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў юбіляру сардэчныя віншаванні і запэўніў у сваёй малітве ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.

Ніжэй прыводзім тэкст віншавання, скіраванага беларускім іерархам кардыналу Тарчызіо Бэртонэ.
aЯго Эмінэнцыі
кардыналу Тарчызіо Бэртонэ SDB
Дзяржаўнаму сакратару
Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI


Ваша Эмінэнцыя,

з далёкай, але вельмі любімай Вамі сталіцы Беларусі г. Мінска дасылаю Вам сардэчныя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага з нагоды 50-годдзя Вашага святарскага пасвячэння.

Гэты юбілей Вы адзначаеце ў годнасці Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI як найбліжэйшага супрацоўніка вярхоўнага Пастыра сусветнага Касцёла.

Няхай Бог благаслаўляе Вам і дапамагае ў гэтым так вельмі важным служэнні для Касцёла.

Запэўніваю Вас у сваёй малітве ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, куды я іду з пілігрымамі.

З павагай і ўдзячнасцю

Арцыбіскуп Мітрапаліт
Мінска-Магілёўскі
Тадэвуш Кандрусевіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.