Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Легіён Марыі адзначыў 90-гадовы юбілей
Юбілеі
14.09.2011 13:48

7 верасня 2011 г. Легіён Марыі ў Беларусі адзначыў сваё 90-годдзе. Значная частка беларускіх легіянераў паехала ў Польшчу, каб разам з польскімі легіянерамі святкаваць гэтую дату. Другая частка ў суботу, 10 верасня, прыбыла ў Будслаў, каб адзначыць сваё свята.

Разам з легіянерамі да Маці Божай Будслаўскай прыбылі духоўныя кіраўнікі Легіёна Марыі: кс. Юзаф Дзеконьскі з Баранавічаў, кс. Андрэй Фёдараў з Маладзечна, кс. Юзаф Пятушка з Барысава і а. Гжэгаш з Віцебска. Пасля святой Імшы па традыцыі адбылася малітоўная працэсія вакол будслаўскага парка. Быў таксама салодкі стол.

Легіянеры вельмі ўдзячныя сваім духоўным кіраўнікам за іх шчырую апеку і сапраўдны прыклад веры.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.