Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларускія іерархі канцэлебравалі святую Імшу ў базыліцы св. Яна на Латэране
Канферэнцыя Біскупаў
16.12.2009 16:14

16 снежня 2009 г., пяты дзень візіту аd limina каталіцкіх іерархаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу, завяршыўся святой Імшой у базыліцы святога Яна на Латэране, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Гэтая літургія стала апошняй з тых, якія беларускія біскупы канцэлебравалі разам у межах свайго візіту ў Ватыкан.

Перад Імшой Мітрапаліт, заклікаючы біскупаў і святароў супольна выказаць хвалу Богу, заахвоціў таксама выказаць падзяку Святому Айцу Бэнэдыкту XVI і ватыканскім ведамствам за іх вялікую ўвагу да жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і за атрыманыя каштоўныя парады.

У гаміліі арцыпастыр прысвяціў увагу небяспечнай хваробе сённяшняга свету — хваробе імкнення чалавека да абсалютнай свабоды, якая заваёўваецца шляхам адмаўлення ад Божых праўдаў. Як дадаў Мітрапаліт, сёння распаўсюдзілася і такая з’ява: чалавек нярэдка гаворыць, што верыць у Бога, але не верыць у Касцёл. Між тым Касцёл, па словах арцыбіскупа Кандрусевіча, з’яўляецца сапраўднымі лекамі ад духоўных хваробаў грамадства і асобы, таму што ў ім сапраўды жыве і дзейнічае Хрыстус.

Поўны тэкст гаміліі тут >>>

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Канферэнцыя Біскупаў

18.03 07:00Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2017
16.03 12:49Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на дзень «Карытас»
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.12 11:25Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям'і
07.12 16:33Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
20.10 10:23Біскуп Яшэўскі прымае ўдзел у кангрэсе ў Рыме
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.07 03:22Заклік Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды распачацця Сусветных дзён моладзі ў Кракаве
25.07 14:25Зварот Старшыні ККББ з нагоды правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
13.07 11:17Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра свята св. Марыі Магдалены