Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Святы Мікалай ідзе да дзяцей»: грэка-католікі запрашаюць на дабрачынную акцыю
Грэка-Каталіцкая Царква
20.11.2013 13:48
Валанцёрскі рух св. Мікалая арганізуе дабрачынную акцыю «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Акцыя праводзіцца ўжо пяты год па ініцыятыве а. Аляксандра Шыбекі і яго жонкі Людмілы.
 
Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. 
 
Падарунак можа змяшчаць у сабе салодкае (цукеркі, шакалад), канцэлярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь), дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі), цацкі і г.д. Колькасны склад і памер падарунка — любы. 
 
Пазней, у перыяд Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных сем’яў. Трывае акцыя да свята Божага Нараджэння. У мінулым годзе дзякуючы акцыі падарункі атрымалі больш 300 дзяцей!
 
Прыносіць падарункі можна па адрасах:
 
  • г. Мінск, вул. Арджанікідзе 6 (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Праведнага Язэпа). Тэл. +375292997241, +375299622019 (а. Аляксандр)
 
  • г. Віцебск, вул. 2-ая Войкава 6а (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Уваскрасення Хрыстова). Тэл. +375292656060 (Алена)
 
Для тых, хто хацеў бы прыняць удзел у акцыі ў Маладзечне, Гродне, Полацку, Лідзе, Магілёве, Брэсце, Івацэвічах і Оршы,  звяртайцеся, калі ласка, па тэлефонах:

+37529 299 72 41(МТС)
 
+37529 962 20 19 (Velcom) або  e-mail:   Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Для тых, хто хацеў бы арганізаваць акцыю ў сваёй парафіі самастойна, валанцёрскі рух св. Мікалая можа гатовы падзяліцца досведам або даслаць  практычныя парады для правядзення акцыі.
 
Паводле valancer.by


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.