Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі адзначае 65-годдзе
Грэка-Каталіцкая Царква
08.02.2014 19:50

8 лютага адзначае 65-годдзе Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Архімандрыт Сяргей Гаек нарадзіўся ў Лышковічах каля Ловіча (Польшча) у каталіцкай сям’і. У жніўні 1967 г. паступіў у кляштар айцоў марыянаў, “беручы пад увагу жывую традыцыю працы ў візантыйска-славянскім абрадзе, якая існуе ў гэтым кляштары”. У 1967-1974 гг. вучыўся на багаслоўскім факультэце Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне. Святарскае пасвячэнне атрымаў 23 чэрвеня 1974 года ў Гуры Кальварыі каля Варшавы.

У 1974-1976 гг. служыў у парафіі ў Глухолазах. Наступныя два гады паглыбляў багаслоўскія веды на тэалагічным факультэце Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне, затым вучыўся ў Рыме. У лістападзе 1983 г. абараніў доктарскую працу. Вярнуўся ў Польшчу. У 1983-1999 гг. вёў навукова-дыдактычную дзейнасць пры кафедры праваслаўнага багаслоўя ў Экуменічным інстытуце Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне.

У 1994 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў а. Сяргея Гаека Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. У 1996 годзе а. Сяргей Гаек атрымаў годнасць архімандрыта, у 1997 г. становіцца кансультатарам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Аўтар навуковых публікацый па літургіцы, марыялогіі, эўхарысталогіі, кірыла-мяфодзіеўскай традыцыі і экуменічных адносінах Цэркваў на славянскім Усходзе.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.