Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Літургія з паніхідай па Рыгору Барадуліну пройдзе ў Мінску
Грэка-Каталіцкая Царква
09.04.2014 11:40

11 красавіка ў грэка-каталіцкім Цэнтры святога Язэпа адбудзецца літургія з паніхідай у памяць аб народным паэце Беларусі Рыгору Барадуліну.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Пачатак у 18.30. 

Пасля літургіі клуб грэка-каталіцкай інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага і Саюз беларускіх пісьменнікаў зладзяць духоўныя паэтычныя чытанні. Запрашаюцца ўсе, каму дарагое імя Рыгора Барадуліна.

Цэнтр святога Язэпа размешчаны па адрасе: г. Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6 (ст. м. Аўтазаводская); заезд з вул. Цэнтральнай.

(JLS)

JavaScript must be enabled in order for you to use Google Maps.
However, it seems JavaScript is either disabled or not supported by your browser.
To view Google Maps, enable JavaScript by changing your browser options, and then try again.


 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.