Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у Гудагаі Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння
Іерархі
09.12.2014 11:38

7 снежня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння.

Арцыпастыр абраў гэтае месца таму, што менавіта там, перад цудатворным абразом Маці Божай Шкаплернай, 25 ліпеня 1989 г. быў агучаны намінацыйны дэкрэт Папы Яна Паўла ІІ, у адпаведнасці з якім кс. Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны першым пасля многіх гадоў біскупам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Напярэдадні, 6 снежня, Мітрапаліт у межах адвэнтавых рэкалекцый сустрэўся ў Гудагаі з моладдзю. У сяброўскай атмасферы пры гарбаце іерарх падзяліўся з маладымі вернікамі сваімі думкамі на тэму радаснага чакання прыйсця Хрыста.

Між іншым, Мітрапаліт адзначыў падчас сустрэчы, што чаканнем пазначана ўсё жыццё чалавека: дзіця чакае, калі падрасце, потым – калі пойдзе ў школу, потым – калі яе скончыць, затым – калі стане дарослым і незалежным, і г. д. Такім чынам, па словах іерархa, усё жыццё з’яўляецца нібы непарыўным чаканнем – Адвэнтам.

А. Казімір Мараўскі OCD

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію