Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юзаф Станеўскі да моладзі з Беларусі і Украіны: «Вашы народы чакаюць вас»
Іерархі
15.12.2014 11:05

14 снежня адбылася аплатковая сустрэча моладзі з Беларусі і Украіны, якая вучыцца ў Любліне (Польшча). У пераважнай большасці гэта былі студэнты Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ.

Сустрэча пачалася святой Імшой на ўкраінскай мове. Гамілію на беларускай мове падчас Імшы прамовіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які ў 1996-1999 гадах вывучаў у Люблінскім каталіцкім універсітэце кананічнае права.

Звяртаючыся да моладзі, біскуп распавёў пра праблемы сучаснасці, з якімі сутыкаецца маладое пакаленне. Заахвочваючы да пільнасці ў навуцы, іерарх звярнуў увагу на тое, што нельга ніколі забываць пра сваё духоўнае жыццё. «Вашы народы чакаюць вас, каб вы там сведчылі пра Хрыста», — падкрэсліў біскуп Юзаф Станеўскі.

Узгадваючы пра цяжкую сітуацыю, у якой апынулася Украіна, іерарх заахвоціў да малітвы, якая вызваляе ад нянавісці.

Пасля Імшы адбылося дзяленне аплаткай і культурная праграма.

Кс. Кірыл Бардонаў

Фота Андрэя Галёты

 

 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію