Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фотафакт. Біскуп Аляксандр Кашкевіч падчас аплатковай сустрэчы з бяздомнымі гродзенцамі
Іерархі
23.12.2014 10:56

22 снежня ў кляштары сясцёр назарэтанак у Гродне адбылася аплатковая сустрэча для найбяднейшых жыхароў Гродна.

Пры фінансавай падтрымцы дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Карытас» манахіні падрыхтавалі вігілійны стол для тых, хто не зможа сустрэць Божае Нараджэнне ў акружэнні родных і блізкіх.

Пра гэта паведамляе grodnensis.by.



Многія з тых, хто прысутнічаў на пасілку, не маюць не толькі ўласнага дома, але і родных.

Святочны абед чытаннем Евангелля аб нараджэнні Езуса распачаў кіраўнік гродзенскага аддзялення «Карытас» кс. Віталій Дабраловіч, які падкрэсліў духоўную глыбіню таямніцы Уцелаўлення Божага Сына, якая паказвае Божую любоў і нагадвае пра клопат для кожнага:

«Бог падтрымлівае вас сваёй далонню, нягледзячы ні на якія жыццёвыя праблемы», — падбадзёрыў прысутных святар і пажадаў ім моцы духа.

Пасля біскуп Гродзенскі асвяціў аплаткі і растлумачыў сэнс ламання ламання імі. Біскуп Аляксандр Кашкевіч павіншаваў прысутных з надыходзячым святам Божага Нараджэння і падзяліўся з імі аплаткай.

 

www.grodnensis.by, (ILS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію