Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзельнічае ў працы англійскай лінгвістычнай групы на Сінодзе Біскупаў
Іерархі
06.10.2015 20:48

6 кастрычніка на Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, пасля завяршэння выступленняў бiскупаў па праблематыцы першай часткi «Instrumentum laboris» аб выкліках, якія стаяць перад сям’ёй, пачалася праца ў лiнгвiстычных групах па праблематыцы той жа першай часткi дакумента. У Сінодзе ўдзельнічае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Агульная колькасць лiнгвістычных груп – 13: 4 на англійскай мове, 3 – на французскай, 3 – на iтальянскай, 2 – на іспанска-партугальскай і 1 – на нямецкай.



 

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч расказаў Catholic.by, што прызначаны ў англійскую групу «В». У кожнай групе каля 20 бiскупаў, 1-2 эксперты, каля 5 аўдытараў, 1-2 дэлегаты брацкiх хрысцiянскiх Цэркваў i супольнасцяў.



 

Таксама Мітрапаліт паведаміў Catholic.by, што на першым пасяджэннi, якое адбылося 6 кастрычнiка, былi абраны мадэратары i рэлятары груп. Мадэратарам у групе, у якой прымае ўдзел беларускі арцыпастыр, быў абраны арцыбiскуп Вэстмiнстэра (Лондан) кардынал Вінсэнт Джэрард Нікалс, а рэлятарам – арцыбiскуп Армага (Iрландыя) Дзіармуід Марцiн.

Па словах Мітрапаліта, мэта лiнгвістычных груп – праца над «Insrtumentum laboris» з прыняццем пад увагу прамоваў Папы, Генеральнага рэлятара i біскупаў, каб унесцi свае прапановы.

 

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію