Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да Маці Божай праз шлях посту і малітвы |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
01.07.2010 21:22 |
Сёлета, ужо ў пяты раз у Будслаў прыйшлі пілігрымы з Мінска, якія трываюць на працягу шляху ў посце на хлебе і вадзе. 28 чэрвеня 2010 г. у Будслаў з мінскай парафіі Святых Сымона і Аленыі вырушылі 21 чалавек, з іх 3 чалавекі з Віцебска і адзін з Жодзіна. Ініцыятарам падобнай пілігрымкі і яе правадніком з’яўляецца кс. Уладзіслаў Завальнюк. Шлях пілігрымаў пралягае праз Дашкі-Стайкі-Сасноўшчыну, дзе мясцовыя жыхары з радасцю вітаюць пілігрымаў. Маршрут, між іншым, распрацавалі самі ўдзельнікі. Сёлета ў пакутнай пілігрымцы крочыла і маладая пара Андрэя і Святланы Галушкаў, якія такім чынам вырашылі адзначыць першую гадавіну сужэнства. З пілігрымамі крочыў Шумілаў Валерый Мікалаевіч, кандыдат медыцынскіх навук, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі геранталогіі, аўтар працы «Абсалютны супрацьракавы эфект чыстага посту», які аказваў пілігрымам неабходную дапамогу і парады. Па словах спадара Валерыя, толькі пост і малітва вядуць да фізічнага і духоўнага здароўя. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.