Мітрапаліт Кандрусевіч: скіроўваем свой позірк на Марыю |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.07.2010 14:35 |
Нарэшце наступіў дзень, які каталіцкая Беларусь чакала напрацягу года. 2 ліпеня — урачыстасць Маці Божай Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У гэты дзень у 10.30 адбылася галоўная святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Канцэлебравалі літургію дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, арцыбіскуп Варшаўска-Пражскі Хенрык Хосэр і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек. На галоўнай цэлебрацыі святой Імшы ў Будславе прысутнічалі таксама прадстаўнікі
дыпламатычных місій: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі Мішэль
Рэнры, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя, Захарый
Радукаў, Саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча Марэк Марцінэк,
Саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча Вітальд Томаш Юраш, Надзвычайны
і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі Йіржы Карас, Надзвычайны і
Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія Срэчко Джукіч, Надзвычайны і
Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі Марыян Сэрватко, Намеснік Пасла
Яе Вялікасці Вялікабрытаніі Джым Казанз, Саветнік па сувязях з
грамадскасцю Пасольства Вялікабрытаніі Іна Рамашэўская. Пасля быў зачытаны акт прысвячэння і аддання Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. Напрыканцы літургіі адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, у якой прынялі ўдзел іерархі, святары, сёстры законныя і вернікі. Пасля Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў усім, хто прычыніўся да арганізацыі ўрачыстасцяў, а таксама вернікам, якія прыйшлі пешшу або прыехалі ў Будслаў, каб супольна маліцца перад абразом Маці Божай Будслаўскай. Напрыканцы літургіі, падчас якой прысутныя таксама памяталі ў малітве пра свайго шаноўнага пастыра кардынала Казіміра Свёнтка, адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, у якой прынялі ўдзел іерархі, святары, сёстры законныя і вернікі. Пасля прысутныя праспявалі гімн Te Deum laudamus. На заканчэнне літургіі Мітрапаліт Кандрусевіч удзяліў прысутным благаслаўленне рэліквіямі святога Крыжа. |
Фотарэпартаж |