Біскуп Дзям'янка: малітва за памерлых — ключ, які адчыняе ім брамы раю |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.11.2011 19:55 |
Пасля працэсіі адбылася святая Імша. У гаміліі падчас літургіі біскуп Дзям’янка падкрэсліў, наколькі важна памятаць у сваіх малітвах і пра тых, пра каго, магчыма, людзі ўжо забыліся. Малітва, па словах біскупа, — гэта добры спосаб дапамогі памерлым, праява нашай хрысціянскай міласэрнасці да душы, час збірання заслугаў якой ужо скончыўся. Іерарх нагадаў пра важнасць малітвы, міласціны, добрых учынкаў для душаў спачылых, назваўшы гэта «ключом, які адчыняе ім брамы раю». Успамін усіх памерлых, па словах іерарха, «заахвочвае нас глянуць на жыццё з перспектывы веры». Свечкі ж, якія вернікі запальваюць у гэты дзень, молячыся за спачылых, — гэта, з аднаго боку, просьба душы, якая ў вечнасці чакае нашай дапамогі, а з другога — сімвал нашай веры. Молячыся, мы, як дадаў біскуп Дзям’янка, паглыбляем і нашу ўласную веру ва ўваскрасенне і жыццё вечнае. Анастасія Грышан |
Фотарэпартаж |