Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Снове адзначылі парафіяльную ўрачыстасць
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.06.2012 13:54

Касцёл св. Яна Хрысціцеля ў Снове мае багатую гісторыю, якая распачалася больш чым 250 гадоў таму. Сёння парафія невялікая i складаецца толькі з 80 вернікаў, якія, аднак, з хваляваннем захоўваюць сваю веру і з’яўляюцца сапраўднымі сведкамі Хрыста.

24 чэрвеня, ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, па традыцыі ўсе сабраліся на парафіяльны фэст. Разам з пробашчам парафіі кс. Андрэем Сіповічам святую Імшу цэлебраваў кс. Адам Самсэль MSF з парафіі ў Клецку, які нагадаў прысутным пра постаць Яна Хрысціцеля і яго ролю ў Божым плане збаўлення свету. Святар падкрэсліў, што адносіны з Богам неабходна заўсёды ставіць на першае месца.

Урачыстасць выдалася ўзнёслай і прыгожай. На свята завіталі таксама вернікі з іншых парафій, моладзь з Мінска і іншых гарадоў, якая ўпрыгожвала Імшу шчырым спевам, праслаўляючы Бога.

Пасля літургіі адбылася працэсія вакол святыні з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, пасля чаго прысутныя атрымалі благаслаўленне.

В. Пазнякевiч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.