Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Зацемка
  • Simple Image Gallery Notice: Joomla!'s "/cache" folder is not writable. Please correct this folder's permissions, clear your site's cache and retry.
  • There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery plugin tags exists and contains valid image files.
Памылка
  • JFolder::files: Шлях не з'яўляецца дырэкторыяй: /h/catholicby/htdocs/2/images/simplegallery/2013-03-09-grandzichy/
Дзённік перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай (Частка 1)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.09.2012 00:00

5 кастрычніка распачалася перэгрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай. Завершыцца малітоўная акцыя 5 ліпеня фэстам у Будславе. Перэгрынацыя падрыхтавана і праводзіцца ў Год веры, а таксама ў юбілей 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза ў Будславе. Вашай увазе прыводзім апісанне прабывання абраза ў парафіях.

a

Да ўвагі аўтараў!
Дасылайце нам матэрыялы і фотаздымкі (не больш за 6 фота) пра візіт гэтай святыні ў вашыя парафіі. У сувязі з вялікай колькасцю матэрыялаў, якія ўвойдуць у Дзённік перэгрынацыі, рэдакцыя пакідае за сабой права адбору фотаздымкаў і скарачэння тэксту (да 1000 знакаў) без узгаднення з аўтарам.


Гл. таксама

d

8 сакавіка. Парафія Св. Роха, Грандзічы

{gallery}2013-03-09-grandzichy{/gallery}

о 7 сакавіка. Парафія Унебаўзяцця НПМ i св. Юзафа Рамесніка, Скідзель

{gallery}2013-03-08-skidzel{/gallery} 

f 6 сакавіка. Парафія Хрыста Валадара, Азёры

{gallery}2013-03-06-aziory{/gallery} 

а 5 сакавіка. Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Парэчча

{gallery}2013-03-05-pareccha{/gallery}

л 4 сакавіка. Парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла, Гожа

{gallery}2013-03-04-gozha{/gallery}     

а 3 сакавіка. Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна

{gallery}2013-03-03-dzeviatouka{/gallery}    

k 2 сакавіка. Парафія Cв. Францішка Ксаверыя, Гродна

{gallery}2013-03-02-gr-katedra{/gallery}   

f 1 сакавіка. Перагрынацыя. Рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, Гродна

{gallery}2013-03-01-gr-pabrygicki{/gallery}  

g 28 лютага. Парафія Адшукання Святога Крыжа, Гродна

{gallery}2013-03-01-grodna{/gallery}    

y 27 лютага. Парафія Маці Божай Анёльскай, Гродна

{gallery}2013-02-28-grodna-3{/gallery}   

y 26 лютага. Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці, Гродна

{gallery}2013-02-28-grodna-2{/gallery}  

g 25 лютага. Парафія Божай Міласэрнасці, Гродна

{gallery}2013-02-28-vishniavec{/gallery} 

l 24 лютага. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна

{gallery}2013-02-24-grodna{/gallery}

f

23 лютага. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Капцёўка

{gallery}2013-02-23-kapciouka{/gallery} 

n 22 лютага. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Квасоўка

Копію цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай віталі ўсёй вёскай. Сустрэць, убачыць, дакрануцца да абраза імкнуліся ўсе — католікі і праваслаўныя, тыя, хто ведаў альбо чуў, што прыбудзе копія святыні, ля якой можна будзе памаліцца.

Апякун копіі будслаўскага абраза айцец Цэцыліян Запольскі OFM, які ўзначаліў літургію, нагадаў, што толькі шчырая, няспынная малітва можа быць пачутая Богам, аднак пры гэтым падкрэсліў: «Чалавецтва патрабуе вельмі шмат, але Бог ведае, што неабходна людзям у першую чаргу… Важна не наракаць на жыццёвыя выпрабаванні, а заўважаць тое, што дае нам Бог». І ў вачах людзей была бачная вера, якая дапамагае ім будаваць жыццё разам з Богам.

Маці Божая заступаецца за нас — тых, з-за каго церпіць Яе Сын. Нягледзячы ні на што, Яна любіць нас, бо мы таксама Яе дзеці. І, як падкрэсліў а. Запольскі, дзякуючы нашай веры «Маці Божая Будслаўская дорыць нам цуды».

Наталля Вінцкевіч

Фота Андрэя Дзюрдзя

{gallery}2013-02-22-kvasouka{/gallery}  

f 21 лютага.  Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Адэльск 

{gallery}2013-02-21-adelsk{/gallery}

f

20 лютага. Парафія Найсвяцейшай Тройцы, Індура

{gallery}2013-02-22-indura{/gallery} 

l

19 лютага. Парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука, Вялікія Эйсманты

{gallery}2013-02-19-v-ejsmanty{/gallery}  

d

18 лютага. Парафія Св. Антонія з Падуі, Малая Бераставіца

{gallery}2013-02-18-berastavica{/gallery}   

f 8–9 лютага. Парафія Нараджэння Маці Божай у Гомелі

Памаліцца ля копіі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у гомельскую святыню прыйшлі сотні католікаў і браты праваслаўныя. Першыя набажэнствы прайшлі ў навакольных вёсках Рудня Стаўбунская і Рудня Нісімкавіцкая.

Увечары 8 лютага абраз наведаў дзіцячую вёску для сірот-інвалідаў і Доме міласэрнасці, а 9 лютага — парафіяльны касцёл.

«Бачачы, як Маці Божую сустракаюць у Гомелі, яна будзе маліцца да свайго Сына за гамяльчан, за беларусаў, каб мы жылі ў любові і веры», — прыводзіць словы біскупа Казіміра Велікасельца сайт гомельскай парафіі.

{gallery}2013-02-11-gomel{/gallery}

Фота Паўла Міцкевіча і Алены Германовіч

а 2 лютага. Парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Панны Марыі з Фацімы ў Лельчыцах

2 лютага, ва ўрачыстасць Ахвяравання Пана, парафія ў Лельчыцах перажывала перэгрынацыю копіі абраза Маці Божай Будслаўскай. Урачыстасць сабрала вернікаў з мястэчка і навакольных вёсак. 

Кульмінацыйным момантам стала святая Імша, якую цэлебравалі айцец Цэцыліян Запольскі OFM, апякун копіі будслаўскага абраза, і айцец Віктар Сініцкі SJ, пробашч  парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Калінкавічах,  які сам паходзіць з лельчыцкай парафіі.

Напачатку Імшы духавенства і вернікаў прывітаў пробашч кс. Віталіс Мышона.

«Каторы год запар ад часу адраджэння Касцёла ў Беларусі вернікі з усіх куткоў нашай краіны спяшаюцца 2 ліпеня да цудоўнага абраза Маці Божай з Дзіцяткам Езус. Сёлета ж у 400-ю гадавіну санктуарыя і ў год, які Святы Айцец абвясціў Годам веры, Маці Божая ў сваёй будслаўская выяве сама прыбывае да нашых парафій, каб нагадаць нам, што Каталіцкі Касцёл глыбока ўкаранёны ў гісторыю і традыцыі беларускай зямлі, каб ажывіць і ўмацаваць нашу веру», — адзначыў святар.

На наступны дзень пасля ўрачыстай нядзельнай святой Імшы абылося развітанне з абразом, які пасля накіраваўся ў парафію святога Міхала Арханёла ў Акцябрскім і Узвышэння святога Крыжа ў Светлагорску.

Сяргей Шаўчэнка
 {gallery}2013-02-04-lelchycy2{/gallery}

Фота Сяргея Шаўчэнкі

п 22 студзеня, Чарнаўчыцы

Копія абраза Маці Божай Будслаўскай пілігрымуе па касцёлах Брэсцкага рэгіёну. 22 студзеня яна завітала ў парафію і галоўны офіс «Карытас» Пінскай дыяцэзіі ў Чарнаўчыцах.

Працаўнікі і валанцёры разам з дырэктарам кс. Паўлам Халяўкіным маліліся пры абразе Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. Таксама дзякавалі Маці Божай за ўсіх дабрадзеяў, ахвярадаўцаў і валанцёраў, каб маглі заўсёды дзяліцца любоўю да бліжняга і быць міласэрнымі да ўсіх, асабліва да людзей хворых, бедных, самотных і пакінутых.

Пасля святар зачытаў акт прысвячэння парафіі Маці Божай Будслаўскай.

Галіна Герусь

{gallery}2013-01-22-charnauchycy{/gallery} 

Фота Веранікі Шэлюк

в

11–12 студзеня. Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце

11 студзеня ў брэсцкую парафію Узвышэння Святога Крыжа завітала копія абраза Маці Божай Будслаўскай. Гэта вялікая падзея для парафіі, бо з года ў год людзі пілігрымавалі пешшу ў Будслаў, а тут Апякунка Беларусі сама прыбыла ў Брэст.

Прывітанне распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў айцец Цэцыліян Запольскі OFM, апякун копіі будслаўскага абраза.

«Шмат людзей прыйшло сёння, шмат просьбаў і малітваў. Кожны чакае цудаў ад Марыі і ад Пана Бога, — звярнуўся святар да прысутных. — Многія кажуць: „Колькі я прасіў, колькі маліўся, а Бог мяне не выслухаў“. А як мы стараліся ўбачыць і зразумець тое, што нам дае Бог? Як мы слухалі, што нам хоча сказаць Бог? Марыя — Маці ўсяго чалавецтва, Яна ўсё прыняла. Прыйшоў Анёл, сказаў: „Будзеш Маці Бога!“ Яна з пакорай у сэрцы прыняла гэтыя словы і споўніла Божы план. Мы молімся, просім, а потым не бачым відавочнага. Здавалася б, здараецца самае страшнае, але трэба зразумець тое, што праз гэтыя здарэнні мы вучымся пакоры і цярпенню».

Святар распавёў гісторыю пра манаха, да якога прыходзілі людзі, прасілі аб малітве. То дзіця захварэе, ён памоліцца — і дзіця здаровае, то жывёла прапала, ён памаліўся — і жывёла знайшлася. І аднойчы манах вырашыў папрасіць што-небудзь для сябе. Падумаў і вырашыў: «Хачу яблык». Стаў на калені, памаліўся, няма яблыка.

Стаў, яшчэ памаліўся, ўсё роўна няма. Маліўся дзень, перастаў прымаць людзей, маліўся тыдзень, месяц, год. Прамаліўся 15 гадоў. Выйшаў на вуліцу і пачаў крычаць у нябёсы: «Божа, я папрасіў адзін яблык, а Ты не пачуў мяне!» Адкрыліся нябёсы, і голас Пана Бога прамовіў да манаха: «Памятаеш, калі ты прасіў яблык, ты ішоў сцежкай, на ёй ляжаў агрызак, ты яго растаптаў. Вось калі б ты падняў яго, выбраў зерне і пасадзіў, то праз 15 гадоў у цябе быў бы цэлы сад яблыкаў».

«Часамі і мы просім, молімся, а потым наракаем на Пана Бога, бо Ён не пачуў, не выслухаў. Толькі прычына ў нас саміх. Гэта мы праз свае клопаты, праз быт не бачым і нават не стараемся ўбачыць тое, што пасылае нам наш Айцец. Таму патрэбна маліцца да нашай Матулі, каб Яна дапамагала нам распазнаваць Божыя знакі», — адзначыў а. Цэцыліян Запольскі.

Пасля святой Імшы малітва працягнулася адарацыяй. Развіталіся з абразом на наступны дзень пасля літургіі на 12 гадзін. Да наведвання брэсцкай парафіі абраз праехаў ужо не малы шлях па Пінскай дыяцэзіі. Ён быў у Баранавічах, Ляхавічах, Лагішыне. На нашай парафіі пілігрымка Маці Божай не завяршылася. Далей Маці Божую прывітае Кобрын.

Марына Магірка
{gallery}2013-11-14-brest{/gallery}  

а

10–11 студзеня. Парафія Маці Божай у Брэсце

Вялікай ласкай для парафіі было прымаць і  вітаць копію абраза Маці Божай Будслаўскай. Парафіяне, сабраныя перад святыняй, з нецярпеннем і шчырай пабожнасцю чакалі прыбыцця сваёй Маці.

А 19-й гадзіне абраз прыбыў на пляц перад касцёлам. Пасля ўрачыстага перанясення выявы Маці Божай Будслаўскай у касцёл прагучалі словы прывітання з выразам вялікай удзячнасці за ласку наведвання парафіі. Эўхарыстыю канцэлебравалі святары: а. Цэцыліян Запольскі OFM, пробашч парафіі кс. Тадэвуш Альшэўскі, кс. вікарый Юрый Медушэўскі, кс. Ян Васілеўскі, пробашч парафіі ў Камянцы. Па заканчэнні Эўхарыстыі распачалося малітоўнае чуванне перад абразом Найсвяцейшай Панны. Малітва трывала да 22.00.

На наступны дзень раніцай вернікі сабраліся на супольную Эўхарыстыю. Святары маліліся ў інтэнцыях, якія парафіяне раней запісалі на картках і якія перад святой Імшой былі пакладзены парад выявай Маці Божай Будслаўскай. Вечарам абраз быў перанесены ў суседнюю парафію Узвышэння Святога Крыжа.

С. Наталля Сокалава
Сястра Міласэрнасці святога Вікенція дэ Поль

 {gallery}2013-01-16-brest{/gallery}
а 12–23 снежня. Парафія Маці Божай Фацімскай і св. Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне


У самым сэрцы адвэнтавага часу і чування, у вечары 12 снежня, прыбыла ў Шуміліна доўгачаканая копія цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Марыя, якой прысвечаны шумілінскі санктуарый ў фацімскай выяве, наведвае свой дом і сваіх дзяцей. Здаецца, яна хоча ўмацаваць сэрцы тых, хто чакае Пана.

Пад гучанне спеваў абраз у шумілінскую святыню унеслі і прывіталі вернікі мясцовай парафіяльнай супольнасці. Пасля кароткага прывітальнага набажэнства, адбылася цэлебрацыя святой Імшы, якую ўзначаліў айцец Цэцыліян Запольскі OFM, апякун копіі будслаўскага абраза падчас яе перэгрынацыі. У канцэлебры Найсвяцейшай Ахвяры злучылася ўся мясцовая супольнасць айцоў аблатаў.

У гаміліі а. Цэцыліян падзяліўся сведчаннем асабістага спаткання з Марыяй і падкрэсліў Яе вялікі давер да Бога. Адзначыў таксама, што Яна вучыць нас ставіць Бога на першае месца.

Пасля Імшы распачалася супольная адарацыя ў малітоўным маўчанні, калі кожны на каленях падыходзіў да выявы Марыі і ўшаноўваў яе праз дотык або пацалунак, прадстаўляючы свае шчырыя малітвы і просьбы. Бляск вокнаў святыні сярод цемры яшчэ доўга абвяшчаў шумілінскім жыхарам пра прысутнасць асаблівага госця і гаспадыні адначасова…

Копія будлаўскага абраза будзе прабываць у Шуміліне ажно да 23 снежня. На заканчэнне перэгрынацыі з 21 па 23 адбудзецца «Трыдуум марыйны», які завершыць адвэнтавае чуванне з Марыяй. Яго тэма — «Праз Марыю памнож нашу веру, Пане».

А. Анджэй Юхневіч ОМІ

 {gallery}2012-12-14-shumilina{/gallery} 

Фота Аляксандра Стралкова

р

Развітанне з абразом у Магілёве

{gallery}2012-12-14-razvitanne{/gallery} 

б

3 лістапада. Парафія Святога Антонія ў Магілёве

Увечары 3 лістапада копія абраза Маці Божай Будслаўскай прыбыла ў магілёўскую парафію Святога Антонія. Абраз суправаджаў бернардынец з Будслава а. Цэцыліян Запольскі.

Парафія Святога Антонія ў Магілёве існуе з 1687 г. Была адноўлена ў 2001 г. пры капліцы на могілках на месцы кляштара бэрнардынаў, заснаванага ў 1687 годзе.


{gallery}2012-11-06-mag{/gallery} 

Фота Эдварда Кавалеўскага

к 28 — 29 кастрычніка. Парафія Св. Юзафа ў Крупках і парафія Беззаганнага Сэрца Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Халопенічах

Прывітаць копію абраза Маці Божай Будслаўскай у Крупках, нягледзячы на дрэннае надвор’е, прыйшло шмат парафіянаў. Абраз сустракалі за некалькі кіламетраў ад касцёла, пасля чаго пешшу ішлі да святыні. Перад унясеннем Абраза ў касцёл з прывітальным словам выступіў пробашч парафіі кс. Віталій Маргуноў, а таксама моладзь і дарослыя.

Разам з пробашчам урачыстую святую Імшу канцэлебравалі генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч і а. Цэцыліян Запольскі OFM. 

На наступны дзень абраз Маці Божай Будслаўскай прыбыў у Халопенічы, дзе падчас святой Імшы маліліся таксама праваслаўныя вернікі. Кожны хацеў занесці свае просьбы да Маці Божай.

Алёна Ярышкіна

Крупкі

{gallery}2012-11-05-krupki{/gallery} 

Халопенічы

{gallery}2012-11-05-h{/gallery}  

t

25–26 кастрычніка. Парафія Маці Божай Фацімскай у Жодзіне

Маці Божая Будслаўская, наша Пані і Каралева…

Аддаем Табе ў апеку нашых дзяцей, нашу моладзь і дарослых, асабліва хворых, церпячых, слабых, самотных, старых, пакінутых, сіротаў і ўсіх, каму патрэбныя дапамога, падтрымка і абарона.

{gallery}2012-10-27-zhodzina{/gallery}

Фота Паліны Беляковай

ф 24–25 кастрычніка. Парафія Св. Валянціна ў Смалявічах

Доўгачаканы абраз Маці Божай прыбыў у парафію познім вечарам. Духоўная падрыхтоўка да перэгрынацыі і чуванне парафіянаў ля абраза стала благаслаўлёным часам слухання Божага слова і малітвы.

Наступны дзень, 25 кастрычніка, стаў сустрэчай парафіянаў вакол Маці Божай у копіі цудоўнага абраза падчас літургіі. Радасным момантам было адкрыццё нанова Марыі як сведкі непахіснага даверу Богу нават у самых складаных выпрабаваннях.

Маці Божую прасілі аб заступніцтве сем’і парафіі, каб з Божай дапамогай узрастаць у каханні і быць гатовымі прыняць кожнае жыццё.

Людзі старэйшага пакалення дзякавалі Маці Божай за яе заступніцтва ў часы ваюючага атэізму і прасілі спадарожнічаць ім на шляху старасці і хваробаў.

Браты капуцыны, якія апякуюцца парафіяй, прасілі Багародзіцу, каб дапамагала будаваць еднасць у братэрскім жыцці іх супольнасці.

{gallery}2012-10-24-smaliavichy{/gallery}

Брат Андрэй Квяцінскі OFMCap
Фота бр. Андрэя Шэстакова OFMCap

ф 23–24 кастрычніка. Парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах

Да Маці Божай Будслаўскай з пакорай і даверам прыйшлі вернікі, прагнучы скласці свае перамогі і слабасці, радасці і цярпенні. Усе парафіяне — ад малодшага да старэйшага,  чакалі гэтага прыгожага свята. Працэсія, якая адбылася падчас прывітання абраза, была аздоблена прыгожымі харугвамі...

Падчас святочнага набажэнства было падкрэслена, што менавіта праз Марыю мы ідзём да Езуса. Маці Божая чыніць цуды ў жыцці кожнага чалавека. Па-мацярынску спаглядае на нас, жадаючы зразумець і выслухаць кожнага.

Ахоўвай і аберагай сваіх дзяцей, Маці Божая Будслаўская! І няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць адданыя табе, нашай Нябеснай апякунцы і Маці!

{gallery}2012-10-24-barauliny{/gallery} 

Фота І. Іватовіча

ф 20–22 кастрычніка. Парафія св. Сымона і св. Алены ў Мінску

Абраз урачыста сустракалі вечарам 20 кастрычніка. Пасля працэсіі са свечкамі вакол касцёла абраз з пашанай унеслі ў касцёл. З прывітальным словам да вернікаў звярнуўся кусташ будслаўскага санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM. Ён нагадаў, што якраз гэты абраз у 2007 годзе быў падараваны касцёлу ў Будславе вернікамі Чырвонага касцёла.

Вечарам наступнага дня ўрачыстую Імшу праводзілі католікі візантыйскага абраду, якую ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У гэты ж дзень разам з вернікамі касцёла маліліся айцы францішкане з Будслава, а таксама кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч.

Адметнай рысай сустрэчы абраза ў парафіі стаў пяцідзённы пост тых вернікаў, якія штогод у ліпені пілігрымуюць да Будслава на хлебе і вадзе.

{gallery}2012-10-23-ch-k{/gallery}

Ала Невяровіч
Фота аўтара

ф 21 кастрычніка. Парафія св. Антонія ў Мінску

Перэгрынацыя Абраза Маці Божай Будслаўскай у парафіі св. Антонія ў мікрараёне Малінаўка ўзмацніла вернікаў у іх просьбах да Бога. Парафіяне яшчэ не маюць сваёй святыні, таму часова туляцца на малітве ў будынку мясцовага ЖЭСа. Таму пасля ўрачыстай Імшы, якая прайшла ў ЖЭСе, абраз быў перанесены на будаўнічую пляцоўку, дзе ўзводзіцца святыня. Там парафіяне разам з пробашчам і айцом Цэцыліянам Запольскім OFM, які суправаджаў абраз, маліліся ў інтэнцыях духоўнага ўзрастання парафіі, апекі і любові для сем’яў, ажыўлення веры для католікаў мікрараёна і пераадолення цяжкасцяў у пабудове касцёла.

{gallery}2012-10-23-malinauka{/gallery} 

Кс. Сяргей Пекачаў

ф19–20 кастрычніка. Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску

Шмат вернікаў сабралася ў святыні, каб прывітаць найсвяцейшаю Нябесную Маці. Было бачна, што ў жыцці кожнага прысутнага Багародзіца мае вялікае значэнне і, напэўна, не аднойчы выпрошвала ў Бога патрэбныя ласкі. Калі цудоўны абраз Маці Божай Будслаўскай ішоў у працэсіі да святыні, усе станавіліся на калені, аддаючы пашану Найсвяцейшай Маці.

Урачыстую святую Імшу прывітання Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч. Кусташ санктуарыя Маці Божай Будслаўскай а. Віктар Бурлака OFM, які суправаджаў абраз, нагадаў аб вялікай любові Багародзіцы да грэшнага чалавека і заахвоціў сведчыць аб атрыманых Божых ласках праз заступніцтва Маці Божай у сучасным свеце.

{gallery}2012-10-23-kalvaryja{/gallery} 

Кс. Андрэй Сіповіч

ф

18–19 кастрычніка. Парафія cв. Яна Евангеліста і св. Максімільяна M. Кольбэ ў Мінску

Маці Божая Будслаўская. Усмешлівая, уважлівая – нібы на хвілінку прысела з намі, каб быць і слухаць, але вось-вось устане і паляціць далей. Толькі ты адвядзеш позірк, а Яна ўжо недзе падтрымлівае бабулю на слізкіх сходах, выцірае дзіцячыя слёзы, распутвае перакручаныя чалавечыя лёсы... Паспрабуй, дагані Яе лёгкія крокі... Заўваж, як блізка...

Маці Божая Будслаўская... так блізка, што многія працягваюць рукі, каб дакрануцца да прыгожай драўлянай рамы. Шчаслівыя тыя, хто падчас перэгрынацыі застане Яе на абразе, каб даверыць Ёй сэрца, веру і будучыню. Шчаслівыя тыя, да каго Яна заспяшаецца з паратункам, пакінуўшы ўсе шыкоўныя рамы свету...

{gallery}2012-10-18-janevangelist{/gallery}

Тэрэса Клімовіч
Фота В. Палінеўскага

у

17-18 кастрычніка. Парафія Маці Божай Будслаўскай і парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 

Благаслаўлёная Багародзіца, Беззаганная Дзева, падтрымай мяне ў патрэбе. Прыйдзі на дапамогу і пакажы, што Ты – мая Маці. О, Святая Марыя, Маці Божая, Каралева неба і зямлі, я ўсім сэрцам пакорна прашу, ратуй мяне ў немачы маёй.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!

{gallery}2012-10-17-kamennajagorka{/gallery}

Фота І. Рубінавай

r

16-17 кастрычніка. Парафія Божага Цела ў Мінску

У парафіі Божага Цела копію Абраза Маці Божай Будслаўскай сустракалі ўсёй парафіяй. Прывітаўшы абраз, разам з пробашчам парафіі а. Сяргеем Трысценем OCD, вернікі прайшлі ўрачыстай працэсіяй у капліцу, дзе адбылася святая Імша. Святыня была цалкам запоўненая людзьмі — некаторыя стаялі нават на вуліцы.

У святочнай гаміліі кусташ Нацыянальнага санктуацыя Маці Божай Будслаўскай а. Віктар Бурлака OFM распавёў пра гісторыю абраза і яго сёлетнюю вандроўку, звярнуўшы асаблівую ўвагу на тое, што кожная сустрэча марыйнага абраза ў парафіях суправаджаецца вялікім шанаваннем.

Абраз Маці Божай Будслаўскай прабыў у парафіі да 16-й гадзіны наступнага дня. А праз усю ноч каля яго папераменна чувалі малітоўныя групы парафіі, а таксама моладзь і свецкія кармэліты.

{gallery}2012-10-16-angarskaja{/gallery}

Ілья Лапато
Фота В. Палінеўскага 

ф 15 кастрычніка, парафія Маці Божай Ружанцовай у Мінску

«Сёння мы сабраліся ў нашай капліцы, каб прывітаць цябе, Маці, і навучыцца ў цябе любові да Бога і чалавека», — вітаў копію абраза Маці Божай Будслаўскай пробашч парафіі кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA.

Удзел ва ўрачыстай святой Імшы, якую для шматлікіх вернікаў узначаліў кусташ санктуарыя ў Будславе а. Віктар Бурлака, прынялі і святары іншых мінскіх парафій. У гаміліі а. Бурлака адзначыў: «Навошта нам дадзены Год веры? Каб тыя, хто верыць у Бога, задумаліся, зрабілі „рэвізію“ сваёй веры. Каб тыя, хто далёка ад Бога, мелі магчымасць праз нашае сведчанне прыйсці да Бога».

Пасля працэсіі навокал капліцы вернікі з ружамі ў руках ішлі на каленях да абраза, змешчанага ў галоўным алтары. Чуванне пры абразе доўжылася ўсю ноч і частку наступнага дня. Нягледзячы на будні, вернікі заставаліся пры абразе праз увесь час, змяняючы адзін аднаго. Нязменна пры Маці Божай з ружанцовай малітвай заставаўся кс. Генадзь Кухарэвіч.

16 кастрычніка вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай развіталіся з абразом Маці Божай Будслаўскай, каб яго сустрэлі і ўшанавалі ў парафіі Святога Арханёла Міхала ў пасёлку Гатава.

{gallery}2012-10-18-loshyca{/gallery}

Галіна Абакунчык
Фота аўтара

r 14–15 кастрычніка. Парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску

14 кастрычніка падчас вячэрняй святой Імшы парафіяне прывіталі копію абраза Маці Божай Будслаўскай. Шмат вернікаў сабралася ў капліцы, каб прывітаць абраз Маці Божай. Многія з прысутных ужо не раз маліліся перад арыгінальным абразом, што змешчаны ў галоўным алтары Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе, выпрошваючы ў Бога патрэбныя ласкі праз заступніцтва Панны Марыі.

У гэтыя дні парафіяльная супольнасць мела магчымасць маліцца да Маці Божай Будслаўскай у сценах сваёй святыні разам з кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM, які суправаджае абраз.

{gallery}2012-10-15-serebranka{/gallery}

Таццяна Перадкова
Фота М. Бялянскай

a5–14 кастрычніка 2012 г. Мінская архікатэдра

5 кастрычніка 2012 г. пачалася перэгрынацыя копіі цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай па парафіях нашай краіны. У гэты дзень адбылося ўнясенне копіі абраза ў мінскую архікатэдральную парафію Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары і вернікі сустрэлі копію абраза ля ўваходу ў катэдру. Ва ўрачыстай працэсіі яна была ўнесена ў касцёл. Затым Мітрапаліт звярнуўся ў малітве да Маці Божай Будслаўскай, адзначыўшы: «З бязмежным даверам аддаем табе ў апеку нас саміх, нашы сем’і, парафіі, дыяцэзіі».

«Дапамажы нам жыць нашай верай, прывядзі нас да свайго Сына, каб наш народ заўсёды заставаўся верным свайму хрысціянскаму пакліканню», — звярнуўся ў малітве арцыбіскуп Кандрусевіч да Найсвяцейшай Панны.

{gallery}2012-10-15-katedra{/gallery}

Анастасія Грышан
Фота В. Палінеўскага

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.