Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нарачы выступілі ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.03.2014 12:25

У парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы адбылося выступленне харавых ансамбляў удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”, якія прадставілі ўвазе слухачоў рэлігійныя спевы (“Хвалите имя Господне», «Отче наш», «Аллелюя», «Слава Отцу и Сыну», польскія калядкі).

Ініцыятарамі выступлення сталі работнікі нацыянальнага дзіцячага лагера “Зубраня”, у якім зараз адпачывае таленавітая моладзь з усёй Беларусі.

Гэта было другое выступленне маладых артыстаў у нарачанскай парафіі (першае адбылося на пачатку Года веры). Паказаць свой талент прыехалі каля ста хлопцаў і дзяўчат з Гродна, Светлагорска, Баранавіч і Магілёва.

Паводле naracz.na.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.