Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у ходзе візіту ў Бабруйск абмеркаваў пытанне аб будынку, узведзеным перад мясцовым касцёлам |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
25.03.2014 13:42 |
Раніцай 25 сакавіка, у дзень, калі Каталіцкі Касцёл адзначае Звеставанне Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Бабруйск, дзе сустрэўся са старшынёй гарвыканкама Дзмітрыем Банохавым. Бакі абмеркавалі пытанне аб пяціпавярховым будынку, які ў савецкія часы, у 1968 г., быў узведзены перад мясцовым касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пры ўзвядзенні будынку была разбурана вежа касцёла. Будынак захіляе неагатычны фасад святыні, а таксама перашкаджае ў правядзенні набажэнстваў, бо людзі ходзяць перад касцёльнымі дзвярыма, іх размовы чуваць у касцёле, і г.д. (AG) |