Адбылася Імша ў адноўленым касцёле ў Каралішчавічах |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
14.04.2014 13:38 |
На Імшы прысутнічалі старажылы вёскі Каралішчавічы, якія пачыналі маліцца ў гэтым касцёле яшчэ з дзяцінства і для іх душы гэта вялікае свята. Прыемна адзначыць, што многія вернікі прыйшлі цэлымі сем'ямі ў складзе 3-4 пакаленняў. Сярод вернікаў на Імшы было шмат мужчын рознага ўзросту. Асабліва прыемна, што на Імшы былі дзеці. Нягледзячы на халоднае надвор'е, прысутныя вернікі былі вельмі задаволеныя тым, што змаглі далучыцца да гэтай падзеі. Надалей у адноўленым касцёле святая Імша будзе праводзіцца рэгулярна кожную нядзелю ў 13.00. Гэты будынак стане месцам малітвы не толькі для жыхароў вёскі Каралішчавічы, але вёсак і Новы Двор і Ельніца. Наяўнасць святыні з’яўляецца важнай падзеяй у жыцці парафіянаў, бо апошнія паўгады ў гэтай мясцовасці ўжо не збіраліся на супольную Імшу, а зараз традыцыя будзе адроджана. Будынак адноўленай святыні патрабуе працягу рамонту, таму ўсе ахвотныя дапамагчы могуць накіроўваць грашовыя сродкі на рахунак у банку. (AYU) |
Фотарэпартаж |