Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінская парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ пераходзіць ад францішканаў да хрыстусоўцаў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.09.2014 13:56

14 верасня 2014 г. на святой Імшы ў 12.00 адбудзецца перадача мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ ад францішканаў канвентуальных да хрыстусоўцаў.

На замену а. Аляксандру Уласу OFMConv новым пробашчам парафіі стане а. Алег Шпец TChr.

Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў (хрыстусоўцы) — супольнасць, якая створана для таго, каб спрыяць захаванню польскай культуры сярод палякаў, якія жывуць па-за межамі Польшчы. Па ўсім свеце супольнасць налічвае каля 430 святароў, якія размеркаваны па шасці правінцыях. У гэтай супольнасці служаць пяць беларусаў.

(AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.