Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У сеціве можна паслухаць трэці альбом хору мінскай архікатэдры «Таямніца любові»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.12.2016 10:05

Трэці на сёння дыск моладзевага хору і ансамбля мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі пад назвай «Таямніца любові» можна паслухаць і спампаваць на сайце часопіса «Ave Maria».

Трэці на сёння дыск моладзевага хору і ансамбля мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі пад назвай «Таямніца любові» можна паслухаць і спампаваць на сайце часопіса «Ave Maria».

Як паведамляе выданне, гэты зборнік — музычнае разважанне, прысвечанае гісторыі збаўлення.

 Адкрыць у новым акне Download (0Мб)

«Услед за мелодыяй мы рухаемся ад самага пачатку, стварэння свету з нябыту, чакаем прыйсця Збаўцы, перажываем паваротны момант гэтай гісторыі — цудоўнае ўцелаўленне Бога, якое адбылося са згоды звычайнай дзяўчыны, прыходзім да яе кульмінацыі ў словах “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага...”, і ўрэшце ўсклікаем разам: “Marana tha!” — “Прыйдзі, Пане!”. Усё гэта — таямніца Божай любові, якую не спазнаць да канца».

У альбом увайшло 13 кампазіцый, сярод якіх як аўтарскія спевы, так і апрацоўка вядомых касцёльных спеваў.

Як адзначыла ў каментарыі Catholic.by кіраўнік хору Сафія Голуб, дыск можна набыць у сакрыстыі мінскай архікатэдры, а таксама ў «Духоўнай кнізе» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25).

(IL)

Чытайце таксама:


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.