Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB да сем’яў Магілёўшчыны: наследуйце прыклад Святой Сям’і
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.01.2017 08:27

Увечары 30 снежня 2016 года ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi i святога Станiслава ў Магiлёве адбылася святая Iмша ў гонар свята Святой Сям’і.

Набажэнства, якое ўжо становiцца традыцыяй касцёла на Магiлёўшчыне, узначалiў дапаможны бiскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп вiкарый для Магiлёва i Магiлёўскай вобласцi Аляксандр Яшэўскi SDB.

Удзел у лiтургii, якую падрыхтавалі сем’і з супольнасці «Хатнi Касцёл», прынялi шматлiкiя сем'i з Магiлёва.

У гамiлii бiскуп Яшэўскi нагадаў пра стварэнне і благаслаўленне мужчыны і жанчыны, неабходнасць пачынаць сямейнае жыццё з Божага благаслаўлення, а таксама заклiкаў распачынаць i падтрымлiваць добрую традыцыю сямейнай малiтвы, цанiць і шанаваць адно аднаго, беручы прыклад са Святой Сям'i.

Пасля гамiлii адбылося аднаўленне сужэнскай прысягi: усе пары, стаўшы пасярэдзiне катэдры, падалi адно аднаму правыя далонi i з любоўю гледзячы ў вочы сваiх сужонкаў, адказвалi на пытаннi бiскупа. Гэта быў адзін з самых хвалюючых i ўзнёслых момантаў св. Імшы.

У супольнай малiтве сем'i прасiлi Божай падтрымкi i благаслаўлення на няпросты шлях будавання сямейнай i касцёльнай супольнасцi.

Напрыканцы св. Імшы iерарх выказаў радасць, што, нягледзячы на працоўны дзень, так шмат сем'яў прыйшло на свята Святой Сям'i, пажадаў усiм наследаваць прыклад Святой Сям'i, быць сапраўднымi Божымi дзецьмi i будаваць сем'i, моцныя  ў Богу.

Алена Латушкiна, фота кс. Паўла Беразуна

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.