Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёлета ў Будслаў прыбылі больш за 2,5 тысячы пешых пілігрымаў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.07.2009 01:52
Кожны год цудадзейны абраз Маці Божай у Будславе збірае вакол сябе пілігрымаў з усіх куткоў Беларусі, а таксама вернікаў з іншых краін. 1 і 2 ліпеня – свята Маці Божай Будслаўскай, і адпустовыя ўрачыстасці ў межах гэтага свята – гэта сапраўды вялікая падзея як для ўсёй каталіцкай Беларусі, так і для кожнага верніка, які прыходзіць да Маці Божай за суцяшэннем і дапамогай.

2009 год не стаў для Будслава выключэннем. 1 ліпеня, пачынаючы з 12.00, да Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе пачалі прыходзіць пілігрымкі. Кожную з іх перад уваходам у святыню сустракаў кусташ санктуарыя кс. Віктар Бурлака — вітаў цёплымі словамі, акрапляў вадой і благаслаўляў. Пасля гэтага стомленыя, але шчаслівыя пілігрымы ўрачыста ўваходзілі ў святыню, каб схіліцца перад абразом Маці Божай Будслаўскай, якая чакала іх, сваіх дзяцей, каб агарнуць сваёй бязмежнай любоўю.

У гэтым годзе, як і раней, у Будслаў прыбылі не толькі пешыя пілігрымы, але і вернікі на веласіпедах. Завіталі і госці з Польшчы і ЗША на матацыклах. Усе яны вырушылі ў шлях да Маці Божай Будслаўскай са сваімі інтэнцыямі, з надзеяй і верай на дапамогу і суцяшэнне.

Згодна з данымі, прадстаўленымі кс. Віктарам Бурлакам, удзельнікамі сёлетніх урачыстасцяў у Будславе стала наступная колькасць пілірымаў:

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

Жодзіна–Будслаў — 115 чалавек
Мінск–Будслаў (на веласіпедах) — 8 чалавек
Ракаў–Будслаў — 70 чалавек
Нарач–Будслаў — 180 чалавек
Вілейка – Будслаў — 100 чалавек
Маладзечна – Будслаў — 250 чалавек
Магілёў – Будслаў — 15 чалавек
Мінск – Будслаў — 350 чалавек
Несвіж – Будслаў — 30 чалавек

Віцебская дыяцэзія:

Віцебск – Будслаў — 136 чалавек
Мёры – Будслаў — 100 чалавек
Полацк – Будслаў — 110 чалавек
Друя – Будслаў — 122 чалавек
Браслаў – Будслаў — 141 чалавек
Глыбокае – Будслаў — 223 чалавек
Паставы – Будслаў — 140 чалавек
Варапаева – Будслаў — 116 чалавек
Відзы – Будслаў — 30 чалавек

Пінская дыяцэзія:
Баранавічы – Будслаў — 250 чалавек

Байкеры з Польшчы і ЗША — 30 чалавек
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.