Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Блін і Мітрапаліт Кандрусевіч пачаставалі вернікаў блінамі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.07.2009 04:15
1 ліпеня 2009 г. у межах урачыстасцяў у Будславе мінскай парафіяй Святога Яна Хрысціцеля быў арганізаваны смачны пачастунак — гарачыя бліны. На некаторы час гаспадыняў, якія выпякалі бліны, змянілі ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Першую святую Імшу для ўсіх пілігрымаў цэлебраваў біскуп Уладзіслаў Блін. Напрыканцы набажэнства іерарх горача прывітаў кожную пілігрымку. Гучныя апладысменты, радасныя воклічы і прыгожыя спевы зрабілі атмасферу сапраўды святочнай і радаснай. Біскуп Блін, а таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч змаглі захаваць гэты настрой і пасля заканчэння святой Імшы. Іерархі адправіліся гатаваць бліны. Некаторым пашанцавала не толькі назіраць за гэтым вясёлым кулінарным паядынкам, але і пачаставацца блінамі, якія прыгатавалі гэтыя незвычайныя павары.

Хоць вернікі добра ведаюць сваіх біскупаў, аднак спецыяльна для гэтых «кухараў» былі падрыхтаваны фартухі з надпісамі «біскуп Блін» і «Мітрапаліт». Біскупы пяклі бліны і жартавалі. Бачыць іх такімі было цікава і незвычайна. Таму галоўным героям кулінарнага дзеяння не прыйшлося нават прыкладаць намаганні, каб сабраць вакол сябе гледачоў. Вернікі з цікавасцю назіралі за працэсам прыгатавання бліноў біскупам Блінам і арцыбіскупам Тадэвушам. Ахвотнікаў пасмакаваць гарачых бліноў таксама адразу знайшлося шмат.

Як падкрэсліў пробашч парафіі Святога Яна Хрысціцеля кс. Ігар Лашук, галоўная ідэя гэтай акцыі — «навучыць людзей быць разам».





















Фота кс. А. Амяльчэні і М. Новікава
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.