Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Малітва праслаўлення
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.07.2009 21:49

Асабліва ўзнёслым і вясёлым пунктам праграмы малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы стала малітва праслаўлення. Сваёй радасцю і энергіяй з моладдзю падзяліліся ўдзельнікі «Музычнай майстэрні». Бо, як вядома, хто спявае, той моліцца ўдвая больш.

Але ж, час малітоўнай сустрэчы — гэта не толькі ўстаноўленыя пункты праграмы, але і пастаянная магчымасць знайсці новых сяброў, пабыць сам-насам з сабою і з Богам альбо атрымаць асалоду ад прабывання на прыродзе.

Трэба адзначыць таксама, што на працягу ўсяго першага дня малітоўнай сустрэчы з моладдзю прабываў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У яго ж можна павучыцца не толькі належнай малітве, але і ўменню адпачываць.

Святлана Бурлевіч

Фота Ул. Валадзько

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.