Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Танцуем і спяваем для Хрыста разам з гуртом «Deus Meus»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.07.2009 02:19

Моладзь ― гэта невычэрпная крыніца энергіі і станоўчых эмоцый. У гэтым у чарговы раз упэўніваешся, калі глядзіш на ўдзельнікаў малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы. Пасля цэлага дня насычанай праграмы маладыя людзі з новымі сіламі сустрэлі выступленне музычнага гурта з Польшчы «Deus Meus».

Беларуская моладзь вельмі цёпла прывітала гасцей з Польшчы. Пад рытмы і новых, і ўжо знаёмых мелодый яна танцавала і падпявала ўдзельнікам гурта. У сваю чаргу і спевакі не шкадавалі сілаў і голасу, прыгожа праслаўляючы хрысціянскімі песнямі Бога, Творцу сусвету і Даўцу жыцця, і радуючы ўзрушаных слухачоў. Такім чынам, польскія спевакі прычыніліся да супольнай малітвы з беларускімі вернікамі, адказаўшы на запрашэнне і прыехаўшы ў Івянец на малітоўную сустрэчу моладзі.

Атрымалася, як заўсёды, па-хрысціянску і, можна казаць, па-івянецку весела і здорава.

 

Фота В. Кучаравага

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.