Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Каспер: у каталіцка-іудзейскім дыялогу наступіла новая атмасфера
Дзяржава Ватыкан
14.01.2010 16:50

Кіраўнік Папскай камісіі па справах рэлігійных кантактаў з іудаізмам кардынал Вальтэр Каспер выказаўся аб «новай атмасферы ў каталіцка-іудзейскім дыялогу». Сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVI з іудзейскай супольнасцю Рыма, што адбудзецца 17 студзеня 2010 г., па словах ватыканскага іерарха, павінна спрыяць далейшаму паляпшэнню адносінаў паміж абедзвюма рэлігіямі.

Таксама ў нядзелю 17 студзеня Пантыфік упершыню наведае рымскую сінагогу. Разам з тым, як паведаміў кардынал Каспер штотыднёвіку Апостальскай Сталіцы «L’osservatore Romano», ва ўзаемаадносінах католікаў і юдэяў усё яшчэ існуюць цяжкасці і праблемы. Гэтыя праблемы, на думку іерарха, было б памылкова зводзіць толькі да абмену меркаваннямі або чыста практычных пытанняў — неабходна выказванне прыязні адно да аднаго і ўзаемнае прызнанне адрозненняў паміж вернікамі гэтых рэлігій.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.