Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кніга пра кнігі — выдадзены першы том гісторыі Ватыканскай Бібліятэкі
Дзяржава Ватыкан
11.04.2011 15:28

У Ватыкане быў прадстаўлены першы з сямі тамоў гісторыі Апостальскай Бібліятэкі. Кніга пад назвай «Зараджэнне Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі паміж гуманізмам і Адраджэннем» распавядае пра тое, як пачыналася гісторыя адной з самых старажытных бібліятэк свету.

Як інфармуе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, першы том выдання распавядае пра папскія бібліятэкі, якія існавалі да ватыканскай, дае гістарычнае апісанне часу стварэння Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі.

Чарговыя тамы плануецца выдаваць раз на два гады.

Фонды бібліятэкі налічваюць больш за 1,6 мільёнаў друкаваных выданняў і 75 тысяч рукапісаў. Яе заснавальнікам лічыцца папа Мікалай V, а афіцыйную булу аб стварэнні ўстановы падпісаў Папа Рымскі Сікст IV у 1475 г. З 2007 г. бібліятэкай кіруе кардынал Рафаэле Фарына, якому дапамагае прэфект Пазіні.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.