Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
2013 год у жыцці Апостальскай Сталіцы
Дзяржава Ватыкан
31.12.2013 15:13

Прапануем асноўныя падзеі з жыцця Апостальскай Сталіцы за 2013 год. Галоўнымі з іх сталі сыход з пасады Наступніка Пятра Папы Бэнэдыкта XVI і абранне новага Папы, якім стаў аргенцінскі кардынал Хорхе Марыё Берголіа і які прыняў імя Францішак.

18 студзеня - Бэнэдыкт XVI прыняў да касцёльнай камуніі новага Патрыярха Касцёла копцкага абраду Ібрагіма Ісаака Сідрака, а 1 лютага – новага Патрыярха Касцёла халдзейскага абраду Луіса І Сако.

22 студзеня – першы ў гісторыі візіт Генеральнага сакратара Камуністычнай Партыяі В’етнаму ў Ватыкан.

25 студзеня – змена кампетэнцый ватыканскіх ведамстваў: справы семінарый перайшлі з Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі да Кангрэгацыі па справах Духавенства, справы катэхезы з Кангрэгацыі па справах Духавенства – да Папскай рады па новай евангелізацыі.

11 лютага – абвяшчэнне Бэнэдыктам XVI свайго рашэння сыходу з пасады Наступніка святога Пятра.

22 лютага – Апостальская Сталіца ўсталявала дыпламатычныя адносіны з Паўднёвым Суданам.

25 лютага – змены ў законе, які датычыць канклаву: у апостальскім лісце „De nonnullis mutationibus” Бэнэдыкт XVI пастанавіў, што цяпер кардыналы не павінны чакаць 15 дзён ад моманту, калі Апостальскі Пасад вакантны, але яны могуць пачаць абранне новага Папы ўжо пры прысутнасці ўсіх кардыналаў-выбаршчыкаў.

28 лютага – завяршыўся Пантыфікат Бэнэдыкта XVI, Папа пераехаў у Кастэль Гандольфа.

4-11 сакавіка – адбываюцца генральныя кангрэгацыі Калегіі кардыналаў перад канклавам.

12 сакавіка – пачатак канклаву. У ходзе яго адбылося пяць галасаванняў.

13 сакавіка – новым Папам абраны аргенцінскі кардынал Хорхе Марыё Берголіа, які прыняў імя Францішак: першы езуіт, а за амаль 200 гадоў – першы законнік на Святым Пасадзе, першы Пантыфік з Амерыкі.  

19 сакавіка – пачатак Пятровага служэння новага Папы, інаўгурацыя яго Пантыфікату.

20 сакавіка – Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей прапануе новаму Папу супольную пілігрымку на Святую Зямлю з нагоды 50-годдзя сустрэчы Патрыярха Афінагора і Папы Паўла VI. Паездка запланавана на май 2014 г.

23 сакавіка – сустрэча новага Папы з Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI у Кастэль Гандольфа.

5 красавіка – Папа Францішак абвяшчае рашучую барацьбу з сексуальнымі злачынствамі сярод духавенства.

7 красавіка – інгрэс новага Пантыфіка ў яго катэдру – базыліку св. Яна на Латэране.

9 красавіка - Генеральны сакратар ААН сустрэўся з Папам.  

13 красавіка – стварэнне Рады кардыналаў з 8 чалавек, якая будзе дапамагаць Папу ў кіраванні Касцёлам і рэфармаванні Рымскай Курыі.

30 красавіка – Прэзідэнт Ізраіля з візітам у Ватыкане. Запрашэнне Папу Францішку наведаць Ізраіль.

2 мая – Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Ватыкан, дзе пасяліўся ў кляштары Mater Ecclesiae ў Ватыканскіх садах.

10 мая – візіт у Ватыкан Патрыярха Касцёла копцкага абраду Тавадраса ІІ і яго прапанова, каб гэты дзень штогод адзначаўся як свята братэрскай любові Рыма-Каталіцкага і Копцкага Касцёлаў.

12 мая – першая кананізацыя ў час Пантыфікату Папы Францішка: абвяшчэнне святымі 800 мучанікаў з Атранта (1480 г.) і дзвюх законніц: Лауры Упэг’ю з Калумбіі і Марыі Гвадалупы з Мексікі.

26 мая – першы візіт новага Папы ў рымскую парафію: Папа наведаў парафію Святых Альжбеты і Захарыі.

14 чэрвеня – сустрэча Папы Францішка з прымасам Англіканскай Царквы архіепіскапам Джасцінам Уэлбі.

16 чэрвеня – папскае пасланне перад пасяджэннем G8.

19 чэрвеня – Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пастанавіла, што св. Юзаф павінен узгадвацца ў II, III i IV эўхарыстычных малітвах адразу пасля імя Марыі.

26 чэрвеня – заснавана Папская камісія Інстытуту рэлігійных спраў (IOR) як дадатковы інструмент кантролю над Ватыканскім банкам.

5 ліпеня – энцыкліка Папы Францішка „Lumen fidei” (“Святло веры”), пачатая Бэнэдыктам XVI.

19 ліпеня – заснавана Папская камісія па арганізацыі эканамічна-адміністратыўнай структуры Апостальскай Сталіцы з мэтай лепшага распараджэння фінансамі.

22-28 ліпеня – візіт Папы ў Бразілію на XVIII Сусветны дзень моладзі.

2 жніўня – пасланне Папы да мусульман на завяршэнне рамадану, дагэтуль свае пажаданні ім кіравала Папская рада па міжрэлігійным дыялогу.

8 жніўня – Папа заснаваў Камітэт фінансавай бяспекі.

31 жніўня – прызначаны новы Дзяржаўны Сакратар Апостальскай Сталіцы: ім стаў арцыбіскуп П’етро Паралін, дагэтуль Апостальскі Нунцый у Венесуэле.

5 верасня – візіт у Ватыкае кіраўніка сіра-маланкарскага Касцёла.

5 верасня – пасланне Папы да Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна перад пасяджэннем G20 з заклікам прыняцця мер па вырашэнні канфлікту ў Сірыі шляхам дыялогу.

7 верасня – абвешчаны Папам Дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце.

19 верасня – Папа даў вялікае інтэрв’ю езуіцкаму часопісу „La Civiltà Cattolica”.

30 верасня – Папа абвясціў дату кананізацыі Яна Паўла ІІ і Яна XXIII: гэта адбудзецца ў Нядзелю Божай Міласэрнасці 27 красавіка 2014 г.

8 кастрычніка – абвешчана пра скліканне ў Ватыкане пасяджэння Сіноду Біскупаў, якое пройдзе 5-19 кастрычніка 2014 г. на тэму “Душпастырскія выклікі, звязаныя з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі”.

11 кастрычніка – Папа сустрэўся з юдэйскай супольнасцю Рыма.

15 кастрычніка – Папа прыняў дэлегацыю Сусветнай лютэранскай федэрацыі і членаў Лютэранска-каталіцкай камісіі па справах еднасці, заахвоціўшы ў сувязі з набліжэннем 500-годдзя Рэфармацыі, каб католікі і пратэстанты супольна прабачылі адзін аднаму ўчыненае зло.

26 кастрычніка – у трэці раз уручана ўзнагарода Ратцынгера.

14 лістапада – Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі Джорджыо Напалітана ў яго рэзідэнцыі на Квірынале, першы візіт Пантыфіка туды ад стварэння ў 1946 г. Рэспублікі Італія.

21 лістапада – сустрэча Папы з Патрыярхамі Усходніх Касцёлаў.

24 лістапада – завяршэнне Года веры, упершыню адбылося выстаўленне рэліквій св. Пятра.

25 лістапада – Прэзідэнт Расіі сустрэўся з Папам.

26 лістапада – прэзентавана Апостальская адгартацыя Папы Францішка „Evangelii gaudium” (“Радасць Евангелля”).

5 снежня – заснавана Камісія па справах абароны дзяцей ад сексуальных злачынстваў. Паведамленне аб правядзенні першага кансісторыя Папы Францішка (адбудзецца 22 лютага 2014 г.).

9 снежня – Папа абвясціў кампанію барацьбы з голадам у свеце. Яе распачала Caritas Internationalis.

10 снежня – папскі акаунт @Pontifex у “Твітэры” налічыў 11 мільёнаў карыстальнікаў.

11 снежня – амерыканскі часопіс „Time” прызнаў Папу Францішка “Чалавекам года”. Раней, у 1994 г., ім быў прызнаны Ян Павел ІІ.

15 снежня – інтэрв’ю Папы італьянскаму выданню „La Stampa”.

29 снежня – у свята Святой Сям’і Папа Францішак прамовіў спецыяльную малітву за сем’і ўсяго свету.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.