Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Па просьбе Святога Айца папскі элемазінарый цэлебраваў пахавальную Імшу за бяздомнага
Дзяржава Ватыкан
11.01.2014 14:06

Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі па просьбе Святога Айца адправіў пахавальную Імшу за бяздомнага паляка. 63-гадовы Аляксандр памёр у сярэдзіне снежня ля галоўнай брамы Папскага ўніверсітэта “Urbanianum” у Рыме.

“Ніколі наш бяздомны не мог чакаць, што Папа пашле свайго пасланніка, каб той узначаліў малітву за яго. Ідэя пахавальнай святой Імшы ўзнікла сярод студэнтаў універсітэта. Калі Аляксандр памёр перад брамай іх універсітэта, яны вырашылі суправаджаць яго ў апошнім шляху, яднаючыся такім чынам з усімі, хто жыве без даху над галавой, і дэманструючы, што яны – нашы браты”, - сказаў папскі элемазінарый.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.